Прэзідэнт Ірана паабяцаў падзяліцца з Беларуссю досведам абыходзіць санкцыі
Іран гатовы падзяліцца з Беларуссю сваім досведам супрацьстаяння санкцыям. Пра гэта прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі заявіў на сустрэчы са СМІ па выніках перагавораў у Тэгеране з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.

«Мы гатовы дзяліцца нашым вопытам у гэтым напрамку», — сказаў Эбрахім Раісі.
Лукашэнка пагадзіўся, што Ірану ёсць чым дзяліцца.
«Вашы продкі ведалі аб лагістыцы, экспарце, транзіце значна больш за тых, хто больш за сорак гадоў душыць вашу краіну санкцыямі і спрабуе насаджаць так званыя дэмакратычныя каштоўнасці. Яны, відаць, толькі забыліся, што ў кожнага народа ёсць свае каштоўнасці, якія выцякаюць з яго культуры, ладу жыцця, выхавання, рэлігіі, і з гэтымі каштоўнасцямі трэба лічыцца. Менавіта ў гэтым залог мірнага суіснавання. Там, дзе пра гэта забываюцца, пачынаюцца войны», — сказаў Лукашэнка.
Па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Эбрахім Раісі падпісалі дарожную карту ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі на 2023—2026 гады.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары