Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя
Гомельская праваслаўная епархія ў студзені гэтага года набыла на замежным аўкцыёне каштоўны царкоўны дакумент XVII стагоддзя — пастаўную грамату, паведаміла БелТА. Цяпер рэліквія вернута ў Беларусь, сёння адбылася яе афіцыйная прэзентацыя.

Набыты дакумент датаваны 19 верасня 1681 года — гэта час, калі Беларуская (Магілёўская) епархія падпарадкоўвалася Кіеўскай мітраполіі (да 1685 года).
«Ліст намесніка беларускай біскупіі. XVII—XVIII стст. Гомель. Магілёў». — так дакумент быў падпісаны на сайце расійскага аўкцыёну meshok.net.
Як аказалася, гэта пастаўная грамата намесніка Беларускай (Магілёўскай) праваслаўнай епархіі іераманаха Сільвестра Ваўчанскага іерэю Іларыёну Раблеўскаму на месца вікарнага святара пры царкве Раства Багародзіцы ў мястэчку Гомель Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага.
Гэта дакумент выключнай гістарычнай важнасці, які ў свой час быў вывезены за межы Беларусі.
«Ён нам расказвае пра парафіяльнае жыццё ў XVII стагоддзі, пра храм, які не захаваўся да нашых дзён. Гэты храм знаходзіўся на тэрыторыі паркавай зоны. На тым месцы сёння стаіць Хрысцільны храм у гонар Іаана Хрысціцеля. Падчас раскопак там былі знойдзеныя рэшткі падмурка і абгарэлых бярвенняў ад гэтага драўлянага храма Нараджэння Божай Маці», — падкрэсліў на прэзентацыі дакумента гомельскі епіскап Стэфан.
Сёння дакумент прэзентаваны ў прысутнасці студэнтаў гістарычнага факультэта ГДУ імя Скарыны. Арыгінал дакумента будзе захоўвацца ў фондах Гомельскай епархіі.
-
Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў
-
Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?
-
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы
Каментары