Свет

Украіна аднаўляе экспарт электраэнергіі — Мінэнерга Украіны

Украіна аднаўляе экспарт электраэнергіі, паведаміў у пятніцу міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка. Адначасова быў падпісаны распарадчы дакумент, які дазваляе пачаць працэс аднаўлення экспарту электраэнергіі.

Фота: Google

«Украінская энергасістэма ўжо амаль два месяцы працуе без абмежаванняў спажыўцоў з запасам магутнасці. Гэтага выніку мы дамагліся дзякуючы тытанічнай працы энергетыкаў, нашых міжнародных партнёраў, якія дапамагалі ў аднаўленні сістэмы. Самая складаная зіма пройдзеная. Наступны крок — адкрыццё экспарту электраэнергіі, што дазволіць прыцягнуць дадатковы фінансавы рэсурс для неабходнага аднаўлення знішчанай і рамонту пашкоджанай энергетычнай інфраструктуры», — адзначыў Герман Галушчанка.

Дазволеная еўрапейскай сеткай аператараў сістэмы перадачы ENTSO-E Магутнасць для экспарту складае 400 МВт.

Са слоў міністра, адкрыццё экспарту — гэта адказ украінскіх энергетыкаў на расійскія абстрэлы і спробы знішчыць энергасістэму.

Расія за час вайны выпусціла агулам больш за дванаццаць сотняў ракет і беспілотнікаў па ключавых украінскіх энергетычных аб'ектах, удакладнілі ў Міністэрстве энергетыкі Украіны.

Як паведаміла ў суботу брытанская разведка, Расіі, мяркуючы з усяго, не ўдалося вывесці са строю энергетыку Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць