Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў лічыць, што вайна скончыцца ў гэтым годзе
«Я думаю, гэта вайна хутка скончыцца. Вядома, хацелася б, каб яна і не пачыналася, але асабіста я веру ў гэты год, як у год перамогі», — заявіў ён у інтэрв'ю NV.

Пры гэтым ён выключыў магчымасць падпісання мірных дамоўленасцей з Расіяй. «Украінскі народ на гэта не пойдзе, калі вы пачытаеце ўсе апошнія сацыялагічныя даследаванні, то ўсё за перамогу, за вызваленне нашых тэрыторый, ніхто не будзе дамаўляцца… Парламент Украіны адлюстроўвае меркаванне народа. Таму ўсе нашы партнёры павінны разумець: мы не будзем ісці на кампрамісы», — падкрэсліў міністр.
Рэзнікаў заявіў, што Кіеў будзе гатовы да перамоў толькі на ўмовах Украіны, гэта значыць, пасля вываду расійскіх войскаў з наступным пагадненнем па рэпарацыях і кантрыбуцыях.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары