Рэжым пачаў адбіраць кадры ў выбаркамы на Адзіны дзень галасавання. Але не тое, каб людзі туды рваліся
Як паведамляюць суразмоўцы «Нашай Нівы» з Мінска і рэгіёнаў, лукашэнкаўцы пачалі адбор кадраў для ўдзелу ў выбарчых камісіях на гэтак званым Адзіным дні галасавання, да якога яшчэ амаль год.

У канцы лютага наступнага года ў Беларусі мае адбыцца гэтак званы Адзіны дзень галасавання — сумешчаныя «выбары» ў Палату прадстаўнікоў і гарадскія, абласныя, раённыя і пасялковыя Саветы дэпутатаў.
Рэжым Лукашэнкі пачаў рыхтавацца да правядзення кампаніі вельмі загадзя — як нам вядома, ужо пачаўся адбор людзей у выбарчыя камісіі. Але працэс не ідзе гладка.
Тут трэба патлумачыць, што, згодна з афіцыйнай версіяй, удзельнікі камісій па падліку галасоў самі вылучаюць сябе ад сваіх месцаў працы, грамадскіх аб'яднанняў, партый ці проста так, самі сябе.
Але дэмакратыя ў выбарах членаў камісій даўно заменена на бачнасць: у рэальнасці членаў камісій адбіраюць раённыя ці гарадскія аддзелы ідэалогіі, а начальнікамі камісій прызначаюць людзей, якім ёсць што губляць у рамках сістэмы, — кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, дырэктараў школ і гэтак далей.
У часы адносна спакойных фальсіфікацый набор у камісіі адбываўся лёгка і ўспрымаўся такімі «шчасліўчыкамі» як магчымасць зарабіць прэмію, нічога не робячы, бо задачай членаў камісіі фактычна было агучыць даведзеныя зверху лічбы або ўкінуць галасы за патрэбнага чалавека, а потым іх жа пералічыць і падаць як праўдзівую волю народа.
Але ўсё змянілася ў 2020 годзе. Непрыкрытая хлусня многіх выбарчых камісій і ЦВК адносна народнага выбару — адна з асноўных прычын грамадскага выбуху.
Многія гэта разумеюць і, па нашай інфармацыі, адмаўляюцца ад прапаноў мясцовых улад удзельнічаць у камісіях.
«Прапанову рабілі мне і майму калегу, але мы абодва адмовіліся», — сказаў нам супрацоўнік адной з мінскіх дзяржарганізацый.
Праблемы з адборам ускосна пацвердзіў і наш суразмовец з аднаго з аблвыканкамаў, сказаўшы, што існуе рызыка, што «сапраўдных бээрэсэмаўцаў на ўсе ўчасткі не хопіць».
Настаўніца адной са школ у Віцебскай вобласці патлумачыла сваю логіку пры адмове.
«Ідучы ў камісію, ты фактычна выстаўляеш сябе г*м у вачах тых, з кім ты жывеш. У нас усе галасавалі за Ціханоўскую, многія сядзелі. І калі ў 2020-м на ўзроўні сваёй камісіі можна было сумленна падлічыць галасы (што казалі абласныя камісіі і ЦВК — іншая гісторыя), то сёння ясна, што нават калі захочаш праявіць сумленне — пасадзяць. Таму выбару няма, я адмовілася», — сказала работніца адной са школ, якая была ў выбарчай камісіі ў 2020-м.
Калі вам вядома больш па тэме, паведамляйце асабіста тым аўтарам «Нашай Нівы», якіх ведаеце, або ў тэлеграм-акаўнт «Нашай Нівы» ў сакрэтны чат: @nn_editor.
Каму зручней на мэйл — пішыце рэдактару на мэйлы [email protected] ці [email protected].
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЯк склаўся лёс мужчыны, які на выбарах зняў на відэа ўкід стоса бюлетэняў? «Быў наіўным хлопчыкам, які верыў у правасуддзе»
З'явілася АЎДЫЯ, як уся камісія з Віцебска цісне на настаўніцу, каб тая падпісала сфальсіфікаваны пратакол
Даказаная яшчэ адна схема фальсіфікатараў: больш за 90% сяброў участковых камісій з’яўляюцца калегамі па працы
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары