Свет

Судан: Дзяржсакратар ЗША абвясціў трохдзённае перамір'е. Ці выконваецца яно, незразумела

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у панядзелак абвясціў, што бакі ў Судане пагадзіліся на трохдзённае перамір'е, якое павінна было пачацца апоўначы па мясцовым часе. Гэта ўжо трэцяе за дзевяць дзён баёў аб'яўленне пра перамір'е, і папярэднія два былі сарваныя.

Энтані Блінкен не патлумачыў, чаму ён лічыць, што на гэты раз баявыя дзеянні сапраўды будуць спыненыя, піша Бі-бі-сі.

Блінкен распавёў толькі, што дамоўленасць аб спыненні агню з ваенізаваным фармаваннем «Сілы хуткай падтрымкі» (СХП) і рэгулярнай арміяй была дасягнутая ў выніку 48 гадзін перамоваў. Агенцтва Reuters тлумачыць, што пасрэднікамі ў перамовах выступілі ЗША і Саудаўская Аравія.

СХП пацвердзілі словы Блінкена, выпусціўшы заяву, што яны гатовыя цалкам спыніць агонь.

Войска Судана праз дзве гадзіны пасля абвешчанага Блінкенам пачатку перамір'я таксама заявіла праз фэйсбук, што мае намер яго выконваць.

Падчас баёў, якія ўспыхнулі ў Судане 15 красавіка, загінулі як мінімум 400 чалавек.

З-за баёў жыхары сталіцы Судана, Хартума, вымушаныя ў асноўным сядзець па дамах, і ў іх заканчваюцца ежа і вада. У некаторых месцах пашкоджаны вадаправод, і многім хартумцам прыйшлося адпраўляцца па ваду да ракі Ніл.

Перамір'е, калі яно будзе выконвацца, дазволіць мірным жыхарам пакінуць горад. Акрамя таго, замежныя дзяржавы спадзяюцца, што яны змогуць эвакуяваць з Судана сваіх грамадзян.

У Хартуме і Судане ў цэлым няма або амаль няма і інтэрнэту: па даных групы маніторынгу сеткі NetBlocks, у цэлым па краіне ўзровень выкарыстання інтэрнэту цяпер складае 2% ад звычайнага, а ў Хартуме інтэрнэт цалкам знік з вечара нядзелі.

Баі паміж суданскай рэгулярнай арміяй і ваенізаваным фармаваннем «Сілы хуткай падтрымкі» ўспыхнулі 15 красавіка, пасля таго, як камандзір СХП, генерал Махамед Хамдан Дагала разгрупаваў сваіх байцоў па краіне, што армія ўспрыняла як пагрозу.

Як тлумачаць эксперты па Судане, у цэлым канфлікт зводзіцца да асабістага супрацьстаяння камандуючага арміяй і фактычна кіраўніка дзяржавы генерала Абдэль Фатаха аль-Бурхана і генерала Махамеда Хамдана Дагала.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён нават у Жодзінскай турме вешаў Пагоню». Эдуард Пальчыс просіць падтрымаць Кірыла Казея

Заўтра на кніжным кірмашы ў Варшаве будуць сустрэчы з Фядутам і Бабарыкам

У кітайскай пустыні разгледзелі з космасу дзясяткі новых ядзерных аб'ектаў4

Ці праўда, што за кветнікі каля пад'езда цяпер будуць штрафаваць?5

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць