Вайна2424

Беларускія памежнікі палявалі на беспілотнік і ледзь самі сябе не перастралялі ВІДЭА

Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явілася відэа, на якім беларускія памежнікі спрабуюць трапіць у дрон з аўтаматаў, але ў іх нічога не атрымліваецца. Яны так захапіліся паляваннем, што ледзь не перастралялі адзін аднаго, піша Reform.by.

Скрыншот з відэа

Калі і дзе зроблена відэа, невядома. Але здымаў яго адзін з удзельнікаў інцыдэнту з беларускага боку.

На кадрах людзі ў беларускай вайсковай форме стаяць на следавой паласе каля службовага аўтамабіля тыпу «казёл» у форме колераў памежнай службы і страляюць у беспілотнік, які завіс насупраць іх на сумежнай тэрыторыі.

Апублікавана таксама відэа, зробленае з дрона. Відаць, што беларускія памежнікі так захапіліся стральбой, што бегаюць на лініі агню. Гэта заўважыў і камандзір, які крычыць ім быць больш асцярожнымі.

Урэшце, дрон паляцеў цэлым.

Каментары24

  • Чаркашкварка
    03.05.2023
    Мазаiчная псiхапацiя не лечыцца.
  • Ёсік
    03.05.2023
    Аб такіх кажуць: прачнуўся, узяўся за гузік на піжаме - адарваўся. Праліў міма кубка ваду, сам кубак разбіў. Баюся ісьці ў прыбіральню. Танны спектакль. Няўжо не было часу пацэліць, кулі ў паветра пусьцілі, а пасьля вячэры атрымаюць падзяку, мо шчэ медальку дадуць.
  • Vалик
    03.05.2023
    Что только что увидели мои глаза? И это элита? В обшарпанной форме и старых сапогах!? Вот эта кучка мальчиков с трясущимися руками и истеричка-командир с ломающимся голосом это и есть гроза и защита от НАТО? Боюсь представить какое воинство в обычных частях. Вот это вот угрожает Варшаве, Берлину и Брюсселю? Вся надежда только на ССОшников.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць