Грамадства22

Літва можа забараніць транзіт некаторых тавараў у Беларусь і Расію

Літва можа забараніць транзіт некаторых тавараў у Беларусь і Расію, заявіла міністр эканомікі краіны Аўшрыне Арманайце. Гаворка ідзе пра тавары падвойнага прызначэння, якія патэнцыйна могуць выкарыстоўвацца РФ для агрэсіі супраць Украіны. Тэрмін забароны складзе адзін год.

Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: customs_bel

«Ужо некаторы час мы збіраем інфармацыю пра транзіт праз тэрыторыю Літвы розных значных тавараў, якія вырабляюцца за межамі Літвы і ідуць праз Літву ў некаторыя аддаленыя краіны. Гэтыя тавары ідуць наземнымі шляхамі праз Беларусь і Расію, і мы занепакоеныя значным павелічэннем патоку некаторых важных тавараў. У нас ёсць звесткі аб тым, што некаторыя з гэтых тавараў могуць быць выкарыстаныя ў вайне ва Украіне і аказацца на полі бою», — сказала Аўшрыне Арманайце, паведамляе Reform.by са спасылкай на BNS.

Арманайце адзначыла, што некаторыя з пазіцый падсанкцыйныя, а некаторыя не ахоплены санкцыямі. У асноўным гаворка ідзе пра электроніку. Усяго забарону прапануецца распаўсюдзіць на 65 кодаў таварнай наменклатуры. Ужо падрыхтаваны праект пастановы ўрада. Цяпер ідзе яго ўзгадненне, па выніках якога ўтрыманне пераліку можа быць скарэктавана.

Міністр эканомікі Літвы лічыць, што для таго, каб мера была эфектыўнай, трэба, каб яе падтрымлівалі іншыя краіны, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю.

Такая мера згадвалася ў прапановах Еўракамісіі для 11-га пакета санкцый супраць Расіі, які дагэтуль не ўзгоднены.

Каментары2

  • Ннкеррг
    16.06.2023
    Уся Балтарутэнія падтрымлівае гэтае вырашэнне братэрскай Літвы!
  • Чего столько ждали
    16.06.2023
    Давно пора это сделать, сразу же после того как россия напала на Украину

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць