Грамадства11

Галымжану Бакіраву з Добруша далі паўтара года калоніі за пратэсты

У судзе Добрушскага раёна 20 красавіка асудзілі мясцовага жыхара Галымжана Бакірава паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Лук’янава прызначыла Галымжану адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, як піша «Вясна».

Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы». Фота: newsgomel.by

Пасяджэнне было выязное і праходзіла ў памяшканні камунальнага ўнітарнага прадпрыемства Добруша. 

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у адным з тэлеграм-чатаў пакідаў паведамленні з заклікамі ўдзельнічаць у пратэсных акцыях, а таксама дасылаў у чат «розныя навіны і інфармацыю дэструктыўнай скіраванасці».

На судзе ён паведаміў, што сам двойчы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. Мужчына цалкам прызнаў віну і «раскаяўся» ў здзейсненым.

Галымжан Бакіраў мае сярэднюю адукацыю, ён працаваў на Добрушскай папяровай фабрыцы.

Каментары1

  • mikola
    22.06.2023
    Hto taki sto pra jago napisala NN ? Ja padumau-neiki *emigrant* .

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць