Палітвязень Цімур Рызапур правёў у ШІЗА больш за 100 сутак. У жніўні-2020 яго падстрэлілі гумовымі кулямі
Цімур адбывае пакаранне чатыры з паловай гады зняволення за ўдзел у пратэстах.

Увечары 10 жніўня 2020 года, калі мужчына вяртаўся з працы дадому, у яго трапілі гумовымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу.
Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце і пазней абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 КК, піша «Вясна».
10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Цімуру і яшчэ васьмі іншым фігурантам гэтай справы вынеслі прысуды. Рызапуру прызначылі 4,5 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У Цімура трое непаўналетніх дзяцей, ён адзіны ў сям'і зарабляў грошы.
Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі. Адміністрацыя рэгулярна змяшчае Цімура ў штрафны ізалятар. Агулам ён адбыў там больш за 100 сутак. Нядаўна яго змясцілі ў ПКТ.
Падтрымайце Цімура лістамі і тэлеграмамі: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Цімур Набіевіч Рызапур.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары