Спорт11

Гандбольны клуб «Віцязь», які ў 2020 годзе застаўся з народам, вяртаецца ў гульню

Гандбольны клуб «Віцязь», які ў 2020 годзе фактычна вымушаны быў спыніць існаванне з-за таго, што ягоныя кіраўнікі і гульцы сталі на бок народа падчас масавых пратэстаў супраць рэжыму, заявіў «аб вяртанні на гандбольную пляцоўку пасля часовага перапынку». 

Клуб паведаміў: «На гэты момант мы вядзём перамовы з афіцыйнымі прадстаўнікамі Федэрацыі гандбола Літвы і Літоўскай гандбольнай лігай аб тым, каб наш клуб дапусцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце Літвы па гандболе».

А таксама запэўнівае: «Падчас паўзы мы нястомна працавалі над тым, каб ГК «Віцязь» вярнуўся на пляцоўку больш моцным і канкурэнтаздольным».

Таксама «Віцязь» выказаў шчырую падзяку верным заўзятарам, якія падтрымлівалі клуб падчас яго часовай адсутнасці, а таксама падзякаваў усім спонсарам і партнёрам, з якімі ён супрацоўнічаў у мінулым, і выказаў зацікаўленасць ва ўваемавыгадным супрацоўніцтве з новымі. «Разам мы будзем здольныя пабудаваць моцны клуб, які стане аб’яднальнай адзінкай беларусаў», — упэўненыя гандбалісты. 

«Запрашаем усіх аматараў гандбола, аматараў спорту і прадстаўнікоў медыя стаць сведкамі нашага захапляльнага вяртання. Сачыце за абнаўленнямі нашага раскладу, аб'явамі камандаў і іншымі цікавымі навінамі — падпішыцеся на нас у сацыяльных сетках», — запрашае «Віцязь», пакідаючы свае каардынаты ў тэлеграме, інстаграме і фэйсбуку.

Клуб «Віцязь» быў заснаваны ў 2012 годзе ў Мінску. У 2020 годзе яго кіраўніцтва і спартсмены падтрымалі народныя пратэсты, а 30 верасня адмовіліся выходзіць на матч супраць магілёўскага «Машэкі», пратэстуючы супраць затрымання баскетбалісткі Алены Леўчанкі. Тады камандзе было залічана тэхнічнае паражэнне, а пазней яна ўвогуле была знятая з турніру.

Каментары1

  • Ноўнэйм
    30.06.2023
    Посьпехаў, хлопцы! Калі дамовіцеся з літоўцамі, будзем заўзець за вас у Літуве!

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць