Свет

Кахоўскае вадасховішча больш не існуе, на яго месцы засталіся «лужыны»

Кахоўскае вадасховішча больш не існуе, на яго месцы засталіся «лужыны», заявіў «РІА Навіны» кіраўнік акупаванага Мелітопальскага раёна Запарожскай вобласці Андрэй Сігута.

Фота: «Мост» (Херсон)

Паводле слоў Сігуты, трохі вады ёсць у частцы вадаёма ў Херсонскай вобласці, дзе знаходзіцца вусце Паўночна-Крымскага канала.

«У нашым раёне, менавіта там, дзе асноўнае Кахоўскае вадасховішча, у раёне Васільеўкі, яго ўжо няма практычна», — сказаў кіраўнік раёна. Рэкі Дняпро і Конка вярнуліся ў ранейшыя рэчышчы.

Вада ў Паўночна-Крымскі канал больш не паступае, яна ўжо на метр ніжэйшая за ўзровень забору», — дадаў Сігута.

Інфармацыю Сігуты пацвярджаюць і ва Украінскай акадэміі навук. Там кажуць, што з агульнай плошчы Кахоўскага вадасховішча, якая 5 чэрвеня складала больш за 2 тысячы квадратных кіламетраў, засталося 261,1 км. Гэта складае 12,7% ад пачатковай плошчы вадаёма. Акрамя таго, адноўленае рэчышча Дняпра займае плошчу 120,9 квадратных кіламетра.

Таксама спецыялісты лічаць 24 чэрвеня датай пераходу ад асушкі Кахоўскага вадасховішча да пачатку аднаўлення прыроднага стану тэрыторыі. Аднак верагоднасць таго, што тэрыторыя цалкам адновіцца, вельмі малая.

«Гэта абумоўліваецца такімі фактарамі ўплыву, як сучасныя змены клімату, поўнае знішчэнне глебавага покрыва і памяншэнне сцёку (як следства падрыву Кахоўскай ГЭС), а таксама зарэгуляванне ракі Дняпро вышэй па цячэнні сістэмай вадасховішчаў, сажалак і каналаў», — кажуць навукоўцы.

Акрамя таго, асушванне прыводзіць да фарміравання негатыўных уздзеянняў і на якасць атмасфернага паветра найбліжэйшых тэрыторый.

З 20 чэрвеня, пасля асушэння часткі вадасховішча, тэрыторыя паступова стала новай крыніцай выкідаў аэразолю ў атмасфернае паветра, які паступае з прычыны ўзняцця пылу ветрам.

Дамба Кахоўскага вадасховішча была ўзарваная 6 чэрвеня. Украінцы абвінавацілі ў гэтым Расею. Масква настойвае на тым, што выбух ажыццявілі ўкраінцы.

Гарады і вёскі ніжэй па Дняпры затапіла поўнасцю або часткова, больш за 75 чалавек загінулі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць