Грамадства99

Апошні перформанс Алеся Пушкіна

Падставай для крымінальнай справы супраць мастака сталі не толькі яго карціны на выставе ў Гродне, але і перформанс на выставе ў Кіеве незадоўга да яго затрымання. Праваабаронцам «Вясны» таксама стала вядома, што Алесь Пушкін падрыхтаваў апошняе слова на 23 старонкі, але праз тое, што суд быў закрыты, грамадскасць яго не пачула.

Алесь Пушкін на выставе ў Кіеве, 25 сакавіка 2021 года. Фота: Радыё Свабода

Пяць гадоў за карціны на выставе ў Гродне і перформанс у Кіеве

Праваабаронцам стала вядома, што паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) кваліфікавалі яго перформанс у Кіеве. Там на выставе беларускага пратэснага мастацтва «Кожны дзень» Алесь узнавіў свой самы вядомы перформанс «Гной для прэзідэнта», але крыху абноўлены — на партрэце Аляксандра Лукашэнкі, замест надпісу «За 5-гадовую плённую працу» ён разліў чырвоную фарбу, якая сімвалізавала кроў.

Алесь Пушкін казаў на адкрыцці выставы 25 сакавіка 2021 года незадоўга да свайго затрымання, што яму прыемна адкрываць прэзентацыю беларускага сучаснага мастацтва ў Кіеве і адначасова сумна:

«Сумна таму, што і праз 22 гады мой перформанс актуальны, і я прыкаціў гэтую тачку ў Мастацкі арсенал, зрабіў тое самае, толькі паліў чырвонай фарбай партрэт Лукашэнкі, які стаў ужо крывавым дыктатарам».

Нагадаем, у ліпені 1999 года, на пяцігоддзе кіравання Аляксандра Лукашэнкі, мастак прыкаціў тачку з гноем да адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску. Ён раскідаў гной і дэвальваваныя рублі, зверху паклаў Канстытуцыю, партрэт Лукашэнкі, і ўсё гэта пракалоў віламі. За гэтую акцыю мастак таксама быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Як было вядома раней, прычынай для арт. 130 Крымінальнага кодэкса стала размяшчэнне партрэтаў прадстаўнікоў беларускага антысавецкага супраціву Міхала Вітушкі, Усевалада Родзькі і Яўгена Жыхара на выставе ў гродзенскім «Цэнтры гарадскога жыцця», што трактавалі як «рэабілітацыю нацызму». Карціна Жыхара была напісана ў 2014 годзе і раней экспанавалася ў Беларусі і Расіі. Падчас выставы мастак быў у Кіеве, дзе ўдзельнічаў у выставе «Кожны дзень». Ведаючы пра крымінальную справу, Пушкін вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

Апошні перформанс мастака на судзе 

Суд над мастаком распачаўся 10 сакавіка 2022 года. Яго амаль адразу зрабілі закрытым. Праз 20 дзён суддзя Алена Шылько прызначыла яму пяць гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 

На судзе Алесь быў у белым камбінезоне з надпісам «Белрэстаўрацыя», у якім яго затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе мастак працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. На судзе ён ляжаў на лаўцы. У будынак яго таксама ўнеслі ў гарызантальным становішчы, у суд ён ісці адмаўляўся.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што на суд яго насілі ў кайданках. За гэта канваіры складалі на яго па два рапарты кожны дзень, а суддзя далучала іх да матэрыялаў справы.

Вядома, што 25 сакавіка Алесь Пушкін на знак пратэсту супраць свайго зняволення і 5000 палітычных крымінальных спраў, адкрытых у Беларусі, парэзаў сабе жывот. 30 сакавіка, падчас абвяшчэння прысуду Пушкін распрануўся, каб былі бачныя драпіны ў форме крыжа, і запатрабаваў вызвалення ўсіх палітвязняў. Таксама мастак падзякаваў прысутным за ўдзел у палітычным перформансе.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», Алесь Пушкін падрыхтаваў апошняе слова на 23 старонкі, але праз тое, што суд быў закрыты, грамадскасць яго не пачула.

Карцар падчас суда

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Алеся адправілі ў карцар 18 сакавіка — яшчэ да перформансу на судзе. Адправілі яго туды за подпісам начальніка ізалятара Андрэя Цэдрыка за «непрыстойныя паводзіны» на адным з судовых пасяджэнняў. 15 сутак Алеся ўтрымлівалі ў карцары № 2.

***

Уночы з 10 на 11 ліпеня яго прывезлі з турмы ў рэанімацыю гродзенскага шпіталя ў непрытомным стане. Там ён, па неафіцыйнай інфармацыі, сканаў ад наступстваў прабадной язвы страўніка: падчас аперацыі ў яго спынілася сэрца. Мастака пахавалі на радзіме ў Бабры Крупскага раёна.

Як стала вядома пазней, моцныя болі ў Алеся Пушкіна пачаліся яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Аднак турэмныя дактары абмяжоўваліся капеечнымі болеспатольнымі сродкамі і хацелі адправіць Пушкіна ў ШІЗА за сімуляцыю.

Болі нарасталі і нарасталі. За тры-чатыры дні да шпіталізацыі болі ў Алеся Пушкіна сталі нясцерпнымі, аднак яго не накіравалі ў гарадскі шпіталь. Яму сталі даваць толькі моцныя болеспатольныя сродкі. Калі б Пушкіна прывезлі хоць на некалькі дзён раней, хірургі, імаверна, яго ўратавалі б.

Медчасткай гродзенскай турмы кіруе Віктар Лутцаў.

Каментары9

  • Урбанович
    28.07.2023
    короче, за что боролся то и получил. Вместо борьбы лечиться надо было.
  • mikola
    28.07.2023
    Uspaminaiu 1999 rok...Kali *BNF* padzjaliusja...Baczyu jak Ales cjazka geta znosiu...Sjadzeu u zale na 2  pasezannjah....  Frontu pad kiraunictva V.Vjaczorki i potym Z.Paznjaka...
  • Ядвига
    28.07.2023
    Урбанович, ты друг Азарëнка с прочими Турами. Какого чёрта здесь фекализируешь?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра4

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць