На мінулым тыдні супрацоўнікі КДБ у Магілёве затрымалі Аляксея Касцюшкіна і Вольгу Сілкову.
Цяпер яны на волі. Наколькі вядома, чэкісты ім нічога не выстаўлялі, але правялі «прафілактычныя гутаркі» і папрасілі запісаць відэа, пішуць праваабаронцы.
Так, Касцюшкін быў вымушаны сказаць, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» і «дапускаў выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі, нейкія выказванні».
Сілкова ж, у сваю чаргу, паведаміла, што разам з дзецьмі «ў жніўні 2020 года была падманутая і выходзіла на несанкцыянаваныя мітынгі. Цяпер жа яна апазіцыі не падтрымлівае».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары