Культура11

РТБД адкрывае чарговы тэатральны сезон

«Сезон скарбаў» — так гучыць назва новага XXXII тэатральнага сезона ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Сёння пакажуць рэзанансную пастаноўку мінулага сезона — спектакль Алены Зміцер «Карней» па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча, піша «Народная Воля».

«Сёння глядач Тэатра беларускай драматургіі — своеасаблівы паляўнічы за тэатральнымі скарбамі: прэм’ернымі спектаклямі, праектамі, сустрэчамі з людзьмі тэатра — як пажыткам для розуму, унутранымі лабараторыямі і адкрыццямі, шчырымі адчуваннямі і эмоцыямі, — кажуць у тэатры. — А для РТБД скарбы — гэта ўсё тое каштоўнае, што ў розныя перыяды жыцця і станаўлення нагадвае, вяртае да галоўнага: хто ты, адкуль ты, дзе твае карані, твая іста, унутраны стрыжань, моц, падтрымка. І перш за ўсё — гэта людзі. Таму канцэпцыяй новага трыццаць другога сезона тэатр жадае падкрэсліць: скарбы хаваюцца і знаходзяцца ў людзях.

XXXII тэатральны сезон будзе насычаны юбілейнымі датамі любімых артыстаў, а гэта значыць, гледачоў чакае яшчэ больш цёплых, душэўных сустрэч з людзьмі-скарбамі тэатра, у планах — спецыяльныя праекты, цікавыя эксперыменты, прэм’ерныя спектаклі, тэатралізаваныя чытанні п’ес ад Цэнтра беларускай драматургіі.

Пачатак тэатральнага сезона абяцае быць багатым на фестывалі, ужо запланаваны ўдзел у такіх фестывалях, як Міжнародны тэатральны фестываль «БЕЛАЯ ВЕЖА — 2023» (Брэст, верасень) са спектаклем «Камень дурасці», Міжнародны Волкаўскі тэатральны фестываль (Яраслаўль, верасень) са спектаклем «Шлюб з ветрам», Міжнародны тэатральны фестываль «Балтыйскі дом» (Санкт-Пецярбург, кастрычнік) са спектаклем «Пачупкі».

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі чакае ўсіх аматараў тэатра і сяброў у XXXII «Сезоне скарбаў», каб разам здзейсняць падарожжы за асабістымі і сумеснымі скарбамі».

Пра што спектакль «Карней»?

«Карней» — гэта спектакль, у якім галоўным прадметам даследавання становіцца Дом. Дом як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.

Галоўны герой Карней — мясцовы пацукалоў, неадназначны, дзівакаваты чалавек, якога любяць усе дзеці і, як потым выяўляецца, усе мышы. Ён марыць аб Доме, шукае яго — сваё месца. Аднак, калі знаходзіць, здараецца страшнае… Вайна, перад тварам якой чалавек, як і ўсё жывое, — вельмі хісткая, крохкая істота, дробязь, пясчынка. Як, сутыкнуўшыся з такой данасцю, такой рэчаіснасцю, засцерагчы, адстаяць, абараніць сімвал сувязі з роднай зямлёй, родам — свой Дом?..

У аснове спектакля — апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Карней — мышыная смерць», а таксама ўрыўкі з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ.

«Уладзімір Караткевіч — гэта наш культурны код. Можна гэтага не ўсведамляць, ні разу не чытаць яго твораў, не ведаць мовы. Але калі ты беларус і табе трапляецца ў рукі кніга Караткевіча, на падсвядомым узроўні ты будзеш разумець, аб чым піша наш класік. Ён падымае глыбіннае. Піша ад жывата, нават не ад сэрца, не ад галавы, а ад жывата. Тое, што немагчыма растлумачыць, што, здаецца, немагчыма ўвабраць у словы, ён робіць магчымым. Знаходзіць трапныя вобразы, сімвалы, гісторыі. Калісьці свет трымаўся на кіце, чарапасе і сланах, дык вось, мне думаецца, што дзесьці між імі для Беларусі быў Караткевіч», — гаворыць рэжысёр спектакля Алена Зміцер.

Каментары1

  • Алек. Ру
    22.08.2023
    Трэба думаць, гэта застау́ся АДЗІНЫ па-сапрау́днаму беларускі тэатр на у́сю Беларусь.. . Ці я памыляюся?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць