Грамадства1414

Валянціна Матвіенка павіншавала Лукашэнку з днём народзінаў цытатай Васіля Быкава

Сёння Лукашэнку споўнілася 69 гадоў. Зранку яго павіншаваў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, а пасля прыляцела віншаванне ад старшыні Савета Федэрацыі Расіі Валянціны Матвіенка.

Валянціна Матвіенка і Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

У тэлеграме Валянціна Матвіенка падзякавала Лукашэнку за садзейнічанне ў пашырэнні дыялогу заканадаўцаў дзвюх краін, падкрэсліла значэнне ў сучасным свеце надзейных, правераных часам сяброў, якія ў цяжкую хвіліну акажуць падтрымку і падставяць плячо.

У сувязі з гэтым яна прывяла цытату Васіля Быкава: «Усё, аказваецца, можна перажыць, калі ў цябе ёсць сябар, з якім многае дзеліцца напалам. Тады ўсе турботы і скруха меншаюць роўна ўдвая, а радасць — дзіўная справа! — удвая павялічваецца». 

У Лукашэнкі з Васілём Быкавым былі няпростыя адносіны, у іх не супадалі погляды яшчэ з часоў парламенцкай дзейнасці Лукашэнкі. Але палітык прызнаваў, што ў пісьменніка «ёсць класныя творы». У пачатку 2000-х Лукашэнка ў інтэрв'ю НТВ заявіў, што вырас на вершах Быкава.

Журналіст тады запытаўся, навошта Быкава адштурхнулі ўлады.

— Васіль Быкаў… Сапраўды, я на яго вершах вучыўся, — пачаў тлумачэнне Лукашэнка.

— Аляксандр Рыгоравіч, ён піша прозу…

— І вершы таксама… Ну вы мне раскажыце пра Васіля Быкава, якога я ў школе вучыў і нядрэнна вучыў! — абурыўся тады Лукашэнка.

Як высветлілася пазней ад яго сястры, што неяк Васіль Быкаў сапраўды напісаў некалькі радкоў. Але гэта наўрад ці можна назваць паўнавартаснай творчасцю, бо размова ідзе яшчэ пра маленства. Тады ў Быкава быў сшытак, куды ён запісваў свае самыя патаемныя думкі. Туды ж, як некалі прызналіся родныя Быкава, ён занатаваў некалькі радкоў аб сваіх пачуццях да дзяўчынкі з той жа вёскі. Гэты сшытак Быкаў старанна хаваў, але аднойчы дзеці выпадкова яго знайшлі – і ўсе таямніцы сталі падставай для жартаў.

Пазней Быкаў імаверна напісаў калядку і прысвяціў Рыгору Барадуліну.

Чытайце таксама:

Беларусы ўдвая болей сталі чытаць пра сваё па-беларуску. Такі трэнд назіраецца ў «Вікіпедыі» з 2020 года

Калі ў Беларусі з’явілася слова «дранікі»? Вы здзівіцеся, як позна

Алесь Жук: Беларускіх пісьменнікаў і ўсю нашу літаратуру будуць трымаць у чорным целе

Каментары14

  • Янка
    30.08.2023
    А таксама падарыла зборнік вершаў В.Быкава.
    На расейскай мове ў перакладзе Ў.Мядзінскага.
  • Žvir
    30.08.2023
    A chba vieršyk da dziaŭčynki heta nie paezija ? Nu, vy mianie ździvili da karanioŭ valos...
  • Антыквар
    30.08.2023
    Янка, рарытэт з піцерскай друкарні Скарыны.

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць