Вайна

Сотні адзінак вайсковай тэхнікі, знішчанай Расіяй ва Украіне, — муляжы — CNN

Украіна актыўна падмяняе сваю вайсковую тэхніку на полі бою падробленымі муляжамі, каб расійскае войска марна выдаткоўвала снарады на знішчэнне фальшывых цэляў, паведамляе CNN.

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі тэлеканала, вырабам дакладных копій вайсковай тэхнікі займаецца ўкраінская горна-металургічная кампанія «Метінвест», якая належыць бізнэсмену Рынату Ахметаву. Яна ўжо зрабіла сотні рэплік тых ці іншых відаў заходніх узбраенняў, якія пазней былі знішчаныя расійскімі войскамі.

«Вайна абыходзіцца дорага, і нам трэба, каб расіяне трацілі грошы на выкарыстанне дронаў і ракет для знішчэння нашых фальшывых цэляў, — расказаў журналістам прадстаўнік кампаніі, які пажадаў захаваць ананімнасць. — Урэшце, дроны і ракеты каштуюць дорага. Нашы мадэлі нашмат таннейшыя».

Так, з ягоных слоў, 155-міліметровая гаўбіца M-777 брытанскай вытворчасці, якая выкарыстоўваецца ва Украіне, каштуе некалькі мільёнаў даляраў, а «Метінвест» стварае яе рэпліку са звычайных каналізацыйных труб менш чым за тысячу даляраў.

«Пасля кожнага трапляння вайскоўцы здаюць нам трафейныя абломкі. Мы іх збіраем. Калі наша прынада была знішчаная, значыць, мы працавалі не дарма», — растлумачыў прадстаўнік «Метінвеста».

Пасля пачатку вайны, расказвае ён, супрацоўнікі кампаніі кінуліся ствараць копіі для адпраўкі на перадавую, каб Украіна выглядала больш узброенай, чым была на самай справе. Аднак спачатку макеты былі даволі грубымі і, калі муляжы доўга не прыцягвалі ўвагу праціўніка, інжынеры вярталіся да чарцяжоў, каб іх перарабіць.

«Мы лічым не колькасць вырабленых фальшывых цэляў, а колькасць знішчаных. Чым хутчэй нашы пасткі будуць знішчаныя, тым лепш для нас», — адзначыў суразмоўца.

Чытайце таксама:

Буданаў не лічыць, што вайна з Расіяй будзе працяглай

Ва Украіну прыбылі першыя 10 танкаў Leopard 1

Расійскі пілот, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, атрымае паўмільёна даляраў

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць