Свет33

«Нам практычна кожны тыдзень прыходзяць пацвярджэнні». Ва Украіне акрэслілі ролю Лукашэнкі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец падзяліўся актуальнай інфармацыяй аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Ягоныя словы 14 верасня перадало агенцтва «Укрінфарм».

Украінскае дзіця падчас вайны. Фота: АР / Вадзім Гірда

Па словах чыноўніка, прамыя доказы асабістага ўдзелу Лукашэнкі і яго людзей у незаконнай перавозцы ўкраінскіх дзяцей паступаюць амаль кожны тыдзень.

«Яшчэ раней я, здаецца, стаў першым упаўнаважаным прадстаўніком Украіны, які публічна заявіў аб наяўнасці інфармацыі адносна асабістага ўдзелу так званага, непрызнанага прэзідэнта Лукашэнкі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. 

Нам практычна кожны тыдзень прыходзяць пацвярджэнні таго, што ўлады Беларусі прымаюць у гэтым працэсе ўдзел. Гэта адбываецца проста цяпер», — расказаў Дзмітрый Лубінец.

Як ён адзначае, дзеянні рэжыму Лукашэнкі павінны быць прааналізаваныя і ў выніку асуджаныя. 

Украінскі чыноўнік упэўнены, што прыклад з ужо выдадзенымі міжнароднымі ордэрамі на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і расійскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай з'яўляецца моцным юрыдычным аргументам на карысць вяртання ўкраінскіх дзяцей дадому.

Каментары3

  • Kidnapping
    14.09.2023
    Самае гнуснае злачынства за якое няма тэрміну даўніны між іншым. а пасобнічынства ў ім (аб чым інфармаваны кожны беларускі чыноўнік) аўтаматычна вас пазбаўляе любой гарантыі абароны правоў да канца расьледваньня. З чым я вертыкаль з гарызанталью і віншую) цяпер будзеце ўсе пабункерах хавацца, навад ад сваіх дзяцей.
  • Разарваць адносіны? Вызнаць Ціханоўскую?
    14.09.2023
    Чаго чакаем? Ці зноў будзе ганьба дзе будуць беларусаў гнабіць на дзень паўстання 1863?
  • Рэчаіснасьць
    15.09.2023
    Што наконт беларускіх дзяцей, якіх і дэпартаваць ня трэба, бо і так у канцлягеры

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць