Свет88

Махмуд Абас асудзіў забойствы мірных жыхароў «з абодвух бакоў»

Кіраўнік Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі на Заходнім беразе Іардана Махмуд Абас заклікаў да неадкладнага спынення, як ён выказаўся, ізраільскай агрэсіі ў сектары Газа, давання гуманітарнай дапамогі, вады і электрычнасці, а таксама да тэрміновага адкрыцця гуманітарных калідораў, піша BBC.

 Махмуд Абас. Фота: Jade Gao / Pool Photo via AP

Абас таксама заявіў, што не прымае забойства або жорсткае абыходжанне з грамадзянскім насельніцтвам з абодвух бакоў канфлікту.

«Мы адмаўляемся ад гвалту і прытрымліваемся міжнароднай легітымнасці, мірнага народнага супраціву і палітычных дзеянняў як шляху да дасягнення нашых нацыянальных мэтаў», — цытуе Абаса палесцінскае інфармацыйнае агенцтва WAFA.

Абас заявіў пра неабходнасць пераходу да палітычных дзеянняў для спынення ізраільскай акупацыі і дасягнення міру.

У пятніцу Абас мае сустрэцца ў Амане з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.

Сёння ранкам ізраільскі бок заявіў, што Газа будзе без святла і вады, пакуль не будуць вызваленыя ізраільскія закладнікі.

«Гуманітарная дапамога Газе? Ні адзін электрычны выключальнік не будзе ўключаны, ні адзін водаправодны гідрант не будзе адчынены, ні адзін бензавоз не заедзе датуль, пакуль выкрадзеныя ізраільцяне не будуць вернутыя дадому», — напісаў міністр энергетыкі Ізраіля Кац.

Паводле даных ЦАХАЛ, якія прыводзяць СМІ, каля 100 ізраільцян ХАМАС утрымлівае ў закладніках.

Каментары8

  • ВЕНЯ
    12.10.2023
    Мне жаль граждан Израиля, а этих нет
  • Праўдаруб
    12.10.2023
    Мудрае рашэнне, спадар Кац. З тэрарыстамі па іншаму нельга. У Газы ёсць магчымасць хутка атрымаць ваду, святло, паліва. Але тэрарысты хутчэй за ўсё не пагадзяцца. Ім выгадна паказаць некаторым сваім адмарожаным суседзям, які дрэнны Ізраіль. 9
  • 3678
    12.10.2023
    Вельмi шкада нявiнных людзей з абодвух бакоу.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць