Нерухомасць

Цэны на кватэры дасягнулі максімуму за 8 гадоў

Пра тое, што адбывалася на рынку кватэр у Мінску ў верасні, распавядае realt.by.

Сярэдні кошт прададзеных кватэраў у верасні 2023 года быў максімальным за апошнія 8 гадоў. Фота: «Наша Ніва»

Спецыялісты адзначаюць, што, як і чакалася, пасля рэкордных продажаў у жніўні, у верасні колькасць купленых кватэр знізілася на 11,4%.

Аднак, бягучы ўзровень попыту стаў максімальным для пачатку восені за апошнія дзесяць гадоў. Калі ж параўноўваць з адпаведным перыядам мінулага года, то за 9 месяцаў гэтага года продажы ўзраслі на 14%, а вось колькасць прапановаў кватэр скарацілася на 4%.

Угоды купли-продажи квартир в Минске Agreements of sale and purchase of apartments in Minsk Сделки Договоры купли-продажи квартир в Минске
Угоды куплі-продажу кватэраў у Мінску за 9 месяцаў. Фота: Realt.by

Што набывалі ў верасні

Як і раней, найбольшым попытам карысталіся аднапакаёвыя кватэры. На іх у верасні прыйшлося 42% усіх угодаў. Кожная трэцяя прададзеная кватэра (33%) была двухпакаёвай, кожная пятая (20%) — трохпакаёвай.

Калі гаварыць пра раёны горада, дзе найчасцей набывалі кватэры, то лідарамі з'яўляюцца Цэнтральны, Кастрычніцкі і Першамайскі. За імі ішлі Партызанскі і Фрунзенскі.

З прададзеных кватэр толькі 8% знаходзіліся ў новых гатовых дамах. Пры гэтым, як адзначаюць аналітыкі, у параўнанні з іншымі месяцамі, у верасні пакупнікі менш цікавіліся кватэрамі ў сучасных панэльных і каркасных дамах. А вось попыт на тыпавыя панэльныя дамы ўзрос на 2%.

Кошты

Сярэдні кошт прададзеных кватэраў у верасні вырас на 0,7% і склаў 1388 $/м2. І гэта стала максімальным значэннем з мая 2015 года. За год цана вырасла на 13,6%.

Калі ж глядзець у разрэзе колькасці пакояў, то назіраліся дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі. Калі кошты аднапакаёвых і трохпакаёвых кватэр выраслі адпаведна на 0,5% і 1,2%, то кошты двухпакаёвых і чатырохпакаёвых знізіліся адпаведна на 0,2% і 5%.

Пры гэтым сярэднія кошты адна– і двухпакаёвых кватэр адрозніваліся толькі на 6 тысяч даляраў, а трох– і чатырохпакаёвых — на 7,5 тысячы.

У верасні за аднапакаёвую кватэру ў сярэднім трэба было аддаць 52 тысячы даляраў (1496 $/м2), двухпакаёвую — 59 тысяч (1318 $/м2), трохпакаёвую 73 тысячы (1240 $/м2), чатырохпакаёвую — 80,5 тысячы (1110 $/м2).

Самая дарагая кватэра ў верасні абышлася пакупніку ў 1,5 мільёна даляраў.

Сярэдні кошт квадратнага метра прададзеных кватэр у Мінску ў верасні 2023 года Average price per square meter of sold apartments in Minsk in September 2023 Средняя цена квадратного метра проданных квартир в Минске в сентябре 2023 года
Сярэднія цэны квадратнага метра прададзеных кватэр у Мінску ў верасні 2023 года. Фота: Realt.by 

Калі гаварыць пра індэкс цэнаў на кватэры ў сталіцы, які разлічваецца на падставе абвестак аб продажы, то тут, як сцвярджаюць аналітыкі, у верасні гэты паказчык склаў 1371 $/м2, што на 1,3% больш за папярэдні месяц.

Средние цены предложения за квадратный метр в Минске в сентябре 2023 года Сярэднія кошты прапановы квадратнага метра ў Мінску ў верасні 2023 года Core offer prices per square meter in Minsk in September 2023
Сярэднія кошты квадратнага метра ў Мінску на падставе аналізу абвестак аб продажы. Фота: Realt.by 

Калі ж разглядаць сярэднія кошты прапановы кватэр у разрэзе колькасці пакояў, то найбольшы рост цаны квадратнага метра (на 5,3%) назіраўся ў сегменце аднапакаёвых кватэр. У той жа час з агульнай тэндэнцыі выпадаюць чатырохпакаёвыя кватэры, сярэдні кошт прапановы квадратнага метра ў якіх знізіўся на 2,9%.

Средние цены предложения квартир в Минске в сентябре 2023 года Сярэднія кошты прапановы кватэр у Мінску ў верасні 2023 года Average prices of apartments in Minsk in September 2023
Сярэднія кошты прапановы кватэр у Мінску, верасень 2023 года. Фота: Realt.by

Аналітыкі адзначаюць, што на кошт прапановы моцны ўплыў аказваюць абвесткі аб продажы кватэр у асобных новабудоўлях (не ўсяго першаснага рынку).

Калі не ўлічваць новабудоўлі, то сярэдні кошт прапановы квадратнага метра ў верасні вырас на 0,6% і склаў $1526. Пры гэтым для аднапакаёвых кватэр гэты паказчык знізіўся на 0,8% і склаў $1566, для чатырохпакаёвых кватэр зніжэнне склала 2,1% ($1371). Квадратны метр у прапанаваных на продаж трохпакаёвых кватэрах вырас на 2,4% і склаў $1544. А вось у двухпакаёвых кватэрах рост назіраўся толькі на 0,3% і склаў 1454 $/м2.

Аналітыкі адзначаюць, што ў большасці мікрараёнаў Мінска ў верасні пераважаў рост коштаў на кватэры. А рэкардсменамі па росце (больш за 3%) былі прапановы кватэр, якія размяшчаюцца ў раёне вуліц Казлова — Батанічнай, Кабушкіна і ў раёне Грушаўкі.

Што ў суседзяў

У матэрыяле Realt.by прадстаўлены таксама сярэднія кошты квадратнага метра ў суседніх краінах.

Average price per square meter in neighboring countries Средняя цена квадратного метра в соседних странах Сярэдні кошт квадратнага метра ў суседніх краінах
Параўнанне коштаў квадратнага метра жылля ў суседніх гарадах, верасень 2023 года. Фота: Realt.by

Рэкардсменам па цане (3696 $/м2) выглядае Варшава. У сталіцы Польшчы гэты паказчык за год вырас больш як на чвэрць (26,5%) і ў верасні толькі на 1,4% быў меншымі за сваё максімальнае значэнне.

А вось кошты ў Маскве і Вільні ў верасні 2023 года былі амаль аднолькавымі — адпаведна 2741 і 2753 $/м2. Пры гэтым у Маскве і Санкт-Пецярбургу назіралася падзенне цэнаў у даляравым эквіваленце за год больш як на трэць.

Чытайце яшчэ:

Цэны растуць, новыя кватэры ў «Мінск Свеце» практычна разабралі. Што адбываецца на рынку нерухомасці

Вось дзе ў Мінску будуць масава будаваць жыллё

Змены ў Жыллёвы кодэкс могуць знішчыць інстытут таварыства ўласнікаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў24

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

«Мы яе называем «фюрар Урсула». Лаўроў абразіў кіраўніцу ЕК11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў24

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць