У гэтым доме каля Стэлы сялілася эліта. Зараз там прадаецца «панская кватэра» з люстрамі Swarovski, дзвюма лоджыямі і асобным кабінетам
Жыллё ў гэтым доме 1998 года на Гвардзейскай побач з праспектам Пераможцаў у свой час набывалі вядомыя артысты, чыноўнікі і бізнэсоўцы. Пра статус яго жыхароў можна меркаваць і па кватэры, якую нядаўна тут выставілі на продаж, піша Realt.by.

Гэты дзевяціпавярховы цагляны дом знаходзіцца ў ціхім цэнтры — на вуліцы Гвардзейскай, 10.

Дом быў пабудаваны ў 1998 годзе і сюды засяліліся ў тым ліку вядомыя на той момант чыноўнікі, артысты і бізнэсоўцы. Для таго часу дом сапраўды быў элітным: закрытая тэрыторыя, прыгожыя пад'езды, відэаназіранне, дзве кватэры на паверсе.

А цяпер там на продаж выставілі чатырохпакаёвую кватэру на пятым паверсе плошчай амаль 155 квадратаў. Унутры — дарагая і нестарэючая класіка.

— Дызайнерскі рамонт выкананы ў класічным стылі на замову патрабавальнага гаспадара, рабіўся для сябе, — паведамляецца ў аб'яве.
У кватэры італьянская мэбля і люстры з крышталямі Swarovski, карціны, паркет, сучасная бытавая тэхніка і элітная сантэхніка.

Гасцёўня ў кватэры сумешчана з кухняй і выглядае вось так:


Акрамя таго, у кватэры ёсць дзве асобныя спальні.


А яшчэ тут ёсць асобны кабінет. Выглядае прэзентабельна.

Што тычыцца санвузлоў, то іх тут два. Адзін — наогул велізарны па кватэрных мерках.


Акрамя таго, у кватэры дзве лоджыі. Вокны выходзяць на розныя бакі.


Каштуе кватэра 480 тысяч даляраў, гэта 3103 даляры за квадратны метр.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
у ліхія 90-я... ліхія...