Грамадства1515

Стала вядома, як і калі збіраюцца праводзіць выбары ў Каардынацыйную раду

Каардынацыйная рада вызначылася са спосабам правядзення выбараў у новы склад арганізацыі. Пра тое, як гэта мае адбывацца, расказаў кіраўнік КР Андрэй Ягораў у каментары выданню «Люстэрка».

Андрэй Ягораў

8 снежня дэлегаты Каардынацыйнай рады прынялі рашэнне, што новы склад арганізацыі будуць абіраць самі беларусы прамым галасаваннем. Выбары адбудуцца ў сакавіку 2024 года і будуць электроннымі, а ўсяго беларусам трэба будзе выбраць 120 «дэпутатаў». Восем з іх — гэта сябры асноўнага складу Рады, якія на гэты момант знаходзяцца ў зняволенні. 18 месцаў атрымаюць прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці.

«Людзі ў Беларусі змогуць прагаласаваць, зарэгістраваўшыся па нумары тэлефона, людзі па-за краінай — па дакуменце, які сведчыць асобу. Трэба будзе зарэгістравацца ў спецыяльнай сістэме для таго, каб атрымаць магчымасць прагаласаваць,

— патлумачыў «Люстэрку» схему Андрэй Ягораў. — Галасаванне будзе арганізавана з дапамогай розных сэрвісаў і дадаткаў і будзе чымсьці нагадваць тое, як гэта было зроблена ў платформе «Голас» у 2020 годзе.

Мы стараемся распрацаваць рашэнне, якое стане максімальна бяспечным. Як і любое тэхнічнае рашэнне, яно патрабуе часу і распрацоўкі. Бяспека — гэта адзіны момант, які можа спыніць нас ад правядзення выбараў у сакавіку».

Па словах Ягорава, выбары ў Каардынацыйную раду адбудуцца па прапарцыйнай выбарчай сістэме. Гэта значыць, беларусы будуць галасаваць не за асобных кандыдатаў, а за спісы прэтэндэнтаў. Максімальна можна будзе выбраць тры спісы, мінімальная колькасць кандыдатаў у кожным з іх складзе 10 чалавек.

Такія спісы змогуць фарміраваць палітычныя партыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і любыя іншыя аб'яднанні грамадзян. Для гэтага трэба будзе падаць палітычную праграму на тэрмін не менш за два гады і дэкларацыю каштоўнасцяў, на аснове якіх сфарміраваны палітычны суб'ект.

Не менш за 40% кандыдатаў у кожным спісе павінны складаць жанчыны. Пры размеркаванні месцаў у спісах пераможцаў двое з пяці людзей, якія прайшлі ў Каардынацыйную раду ад кожнага выбарчага аб'яднання, таксама павінны быць жанчынамі.

Таксама Ягораў адзначыў, што праводзіць выбары будзе свая асобная Цэнтральная выбарчая камісія. Рашэнне аб механізме яе фарміравання яшчэ не прынята — гэта будзе зроблена ў найбліжэйшы час, а дзейныя дэлегаты КР прымуць спецыяльнае палажэнне аб ЦВК.

Агітацыйная кампанія на выбарах у КС пачнецца ў лютым. Гэта зроблена для таго, каб яна прайшла паралельна з афіцыйнымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, якія пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.

Паўнамоцтвы дзейнага складу Каардынацыйнай рады мінаюць 8 лютага 2024 года. Ягораў заявіў, што бліжэй да гэтай даты будзе прынята рашэнне альбо аб працягу працы бягучага склікання, альбо аб яе прыпыненні да фарміравання новага складу КР.

Каментары15

  • Gorliwy Litwin
    08.12.2023
    фуфло а не схема.  Ну што за віртуальныя спісы!? Дыяспара ўцекачоў з РБ рассеяная адносна кампактнымі групамі па канкрэтных краінах і гарадах. Польшчы - Варшава, Кракаў, Гданьск, Уроцлаў, Лодзь і г.д. Вільня, Батумі... трэба было стварыць выборчыя акругі тэрытарыяльныя, дзе людзі ведаюць лідэраў па канкрэтных справах. А тут падсунулі схему - яўную дурылку, каб маніпуляваць неінфармаванай масай. Можна ў прынцыпе і віртуальных людзей-кандыдатаў стварыць з дапамогай штучнага інтэлекту і прапанаваць выбіраць з іх ліку.

    на жаль, такая будучыня дэмакратыі па ўсім свеце, а дакладней - яе фактычная смерць. Поўная адмова ад рацыянальнасці ў выбары на карысць эмоцый (заклікаюць жа і мець цяпер толькі "эмацыйны інтэлект", а ўсё крытычнае мысленне і інфармаванасць дэлегіраваць Штучнаму Інтэлекту), поўная адмова ад рэальнасці на карысць прыдуманых паліттэхнолагамі і маркетолагамі міфаў. Інакш кажучы, Новае Сярэднявечча.
  • Lićvin
    08.12.2023
    А Азаронак з яснавідзішчай Бондараваў па якому спісу выставіліся: " Ён крычаў і каторая Орала"?
  • 1863
    08.12.2023
    Gorliwy Litwin, ахаха
    давайте хотя бы начнем, а то белорусы не видели вообще никакой демократии

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць