Свет44

Венгрыя назвала ўмову для зняцця вета на €50 мільярдаў для дапамогі Украіне

Будапешт па-ранейшаму выступае супраць чатырохгадовага плана дапамогі.

Балаш Орбан: Фота: Michel Euler / AP

Палітычны дарадца Віктара Орбана заявіў, што Венгрыя можа зняць вета з пакета дапамогі Украіне ў €50 млрд, калі ЕC выдзеліць прыпыненае летась фінансаванне Будапешту, піша РБК.

Венгрыя гатовая зняць вета на чатырохгадовы пакет падтрымкі Украіны ў €50 млрд, прапанаваныя Еўракамісіяй, калі ЕС размарозіць сродкі падтрымкі Будапешта (каля €30 млрд), заявіў галоўны палітычны дарадца венгерскага прэм'ер-міністра Віктара Орбана Балаш Орбан. Балаш Орбан не мае роднасных сувязяў з прэм'ерам.

«Фінансаванне Венгрыі з боку ЕС і фінансаванне Украіны — гэта два асобныя пытанні, — сказаў ён. — Але калі ЕС настойвае на тым, што фінансаванне Украіны павінна ажыццяўляцца са змененага бюджэту ЕС, тады гэтыя два пытанні становяцца ўзаемазлучанымі».

У той жа час Будапешт па-ранейшаму выступае супраць чатырохгадовага плана дапамогі Украіне і палічыў за лепшае б, каб ЕС прапанаваў Кіеву фінансаванне на адзін год без змен у бюджэце, адзначыў Балаш Орбан, дадаўшы, што Венгрыя «разгледзіць магчымасць унясення ўкладу» ў гэты пакет.

Паводле яго слоў, у рамках перамоваў аб дапамозе Украіне Венгрыя разгледзіць прапанову ЕС аб павелічэнні фінансавання аховы межаў — пастаяннае патрабаванне Будапешта — а таксама дадатковыя субсідыі ЕС, каб зрабіць эканоміку блока больш канкурэнтаздольнай.

Аднак сяброўства Украіны ў ЕС застаецца «чырвонай лініяй» для Будапешта, падкрэсліў Балаш Орбан, паколькі Венгрыя лічыць яе не адпаведнай крытэрам.

У сувязі з гэтым неабходна адкласці пачатак перамоваў аб далучэння Кіева да блоку, каб пазбегнуць «адпраўкі негатыўнага сігналу Украіне». «Адпраўка негатыўнага сігналу Украіне процілеглая таму, чаго хоча Венгрыя», — заявіў ён.

ЕС у мінулым годзе прыпыніў перадачу Венгрыі каля €30 млрд з-за праблем з вяршэнствам закона і хабарніцтвам.

Для разблакавання ўсёй сумы Будапешту трэба выканаць шэраг патрабаванняў — ад забеспячэння акадэмічнай свабоды да абароны правоў ЛГБТ-супольнасці і прадастаўлення прытулку.

Чакаецца, што ЕС да 13 снежня разблакуе €10 млрд фінансавання для Венгрыі пасля прыняцця законаў, накіраваных на незалежнасць судоў. Аднак Орбан заявіў, што Будапешт хоча атрымаць усю суму.

Каментары4

  • Урсула
    13.12.2023
    Хрэн вам. Цяпер рашэнні будуць прымацца большасцю галасоў
  • ром
    13.12.2023
    Жвір, яшчэ не вечар…
  • А
    13.12.2023
    ром, рашист, а почему ты не в окопе?

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць