Свет33

Вось чаму 2025 год можа стаць добрым для Украіны

Павелічэнне выдаткаў НАТА на абарону на 1% ВУП роўнае павелічэнню выдаткаў Расіі на 24% ад яе ВУП, нагадвае аглядальнік Wall Street Journal Холман Джэнкінс.

Vladimir Putin
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступае падчас 21-га з'езда партыі «Адзіная Расія» 17 снежня 2023 года ў Маскве. Дэлегаты з'езда вылучылі кандыдатуру Пуціна на прэзідэнцкія выбары ў сакавіку 2024 года. Фота: Getty Images

Тое, на што Пуцін не разлічваў, калі пачынаў вайну з Украінай, — што НАТА ў выніку згуртуецца, даўзброіцца і далучыць дзве новыя дзяржавы, прычым перадавыя. І хоць пераўзбраенне не ідзе хутка, у доўгатэрміновай перспектыве яно паўплывае на тое, што Захад стане магутнейшым за Расію, мяркуе Холман Джэнкінс.

Галоўны аргумент аглядальніка звязаны з тым, што запланаванае Пуціным павелічэнне фактычных выдаткаў на армію на 70% у 2024 годзе, гэта прыкладна 2% ВУП, — крок, які цяжка паўтарыць. Між тым павелічэнне выдаткаў НАТА на абарону ўсяго на 1% ВУП будзе роўнае павелічэнню выдаткаў Расіі на 24%, кажа аглядальнік.

Таму даволі лёгка сказаць, калі спадар Пуцін павінен быць гатовы спыніць баявыя дзеянні — у 2025-м.

Захад не адступіць

Нягледзячы на тое, што ў пачатку снежня рэспубліканцы ў амерыканскім Сенаце заблакавалі спробу прыняць законапраект аб дадатковым фінансаванні на 2024 год, у якім сярод іншага прадугледжвалася выдзяленне сродкаў на дапамогу Украіне, на думку Джэкінса, «было б выключным ідыятызмам дазволіць Пуціну спадзявацца, нават на імгненне, што Захад адмовіцца ад перамогі праз недахоп некалькіх мільярдаў, якія дапамогуць Украіне перажыць наступны год».

Па словах аглядальніка, кожны даляр дапамагае забяспечыць інвестыцыі, ужо зробленыя ў перазапуск абаронна-прамысловай базы Захаду. Адначасна з гэтым ствараецца загартаваная ў баях украінская армія, якая будзе служыць апорай еўрапейскай бяспекі на дзесяцігоддзі наперад.

«Заходняя зброя і тэхніка змогуць кампенсаваць здольнасць Пуціна кінуць дрэнна навучаных навабранцаў у бой у аўторак і вярнуць іх у мяшках для трупаў у пятніцу», — піша Джэнкінс.

Украіна не мае і ніколі не мела магчымасці атакаваць авіябазы, вайсковыя заводы і транспартныя вузлы на прасторах Расіі, але яе рэсурсам ёсць наяўнасць часу для навучання і азнаямлення са зброяй і тэхнікай.

Прыход Трампа да ўлады можа спраўдзіць чаканні Пуціна

Пры гэтым Пуцін, нягледзячы на ўсю сваю вясёлую дэманстрацыю фальшывай упэўненасці, магчыма, чакае нелагічных магчымасцяў другога прэзідэнцтва Дональда Трампа.

Прыход да ўлады Трампа, якога расійская тэлепрапаганда малюе заходнім лідарам, які разумее і прымае інтарэсы Расіі, можа стаць пэўным выйсцем для Пуціна. Перамога Трампа можа быць пададзена як канчатковы поспех пуцінскай ваеннай палітыкі і прыкрыць няўдачу расійскага прэзідэнта з захопам Кіева.

Джэнкінс звяртае ўвагу, што адмова Трампа ўдзельнічаць у перадвыбарных дэбатах Рэспубліканскай партыі мае вынікам тое, што ніхто не пачуў разгорнутых тлумачэнняў наконт яго тыпова гучнага абяцання спыніць вайну за 24 гадзіны. Акрамя таго, ёсць пытанне, ці атрымае Трамп у выпадку прыходу да ўлады такія паўнамоцтвы, каб здзейсніць свае абяцанні.

Каментары3

  • Уххх
    18.12.2023
    Хахаха... вы все не уйметесь! А 28 год - добры ци дрэнны для украины? Бо у хантэра байдэна 50 годдзе, у польшчы гадавина грунвальдскай битвы, а у галандыи рэкордны уражай цюльпанау! У усе гэта сумарум на карысць украиеы.
  • Рыхтуй пакеты
    18.12.2023
    Уххх, «Заходняя зброя і тэхніка змогуць кампенсаваць здольнасць Пуціна кінуць дрэнна навучаных навабранцаў у бой у аўторак і вярнуць іх у мяшках для трупаў у пятніцу»
  • Максим Дизайнер
    19.12.2023
    Рыхтуй пакеты

    Ни одного убитого украинского генерала, одни перемоги, одни мертвые россияне и украинские Дунканы Макклауды.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»8

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год назад пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?4

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»8

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць