Грамадства1616

Ціханоўская пра Пракоп'ева: У чалавека шмат энергіі, шмат што хоча рэалізаваць, але неяк усё кідае

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ў новым ТОКу падзялілася сваім стаўленнем да Вадзіма Пракопʼева, а таксама яго плану абʼяднання беларускай дыяспары і пераўтварэння яе ў палітычную сілу.

Падчас інтэрвʼю Святлана Ціханоўская адказвала на пытанні, што даслалі ёй чытачы «Нашай Нівы». Адно з іх было наступным: «Чаму Пракопʼева няма ў Кабінеце? Чаму вялізная энергія гэтага чалавека ніяк не выкарыстоўваецца? Чаму Кабінет яго пазбягае?»

Святлана Ціханоўская пагадзілася з тым, што Вадзім Пракопʼеў, знаёмства з якім у яе адбылося ў 2020-м годзе, — вельмі энергічны чалавек, які поўніцца ідэямі і ўсяляе ў навакольных упэўненасць. Разам з тым, па словах Святланы, у яе склалася ўражанне, што задуманае Пракопʼеў часта не даводзіць да канца:

«Я не хачу нікога пакрыўдзіць. У чалавека шмат энергіі. Шмат што хоча рэалізаваць. Але неяк усё кідае». Калі ж гаварыць аб тым, чаму Пракопʼева няма ў Кабінеце, то Святлана заўважыла, што палітык — «сам сабе гаспадар», і таму «наўрад ці будзе працаваць у структуры, прытрымлівацца нейкіх пэўных правіл. Ён — чалавек-свята».

Пра «план Пракопʼева»

У далейшай размове лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі дала сваю ацэнку плану Вадзіма Пракопʼева аб абʼяднанні беларускай дыяспары і стварэння з яе рэальнай палітычнай сілы.

Святлана Ціханоўская Svetlana Tsikhanovskaya Светлана Цихановская
Святлана Ціханоўская падчас інтэрв'ю. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

«Тут ёсць спрэчны момант. Калі мы кажам «трэба абʼядноўваць», то гэта выглядае так, што людзі не абʼяднаныя. Абʼяднанне адбываецца, калі ў нас ёсць супольныя дзеянні. Заўжды, калі кажаш, што трэба нешта зрабіць, прыходзяць, абʼядноўваюцца і робяць», — заўважае Ціханоўскае і дадае, што разумее пасыл Пракопʼева аб стварэнні агульнай структуры.

«Магчыма, гэта добрая ініцыятыва. Але я не ўпэўненая, што так будзе працаваць, бо кожная дыяспара — асобная адзінка. Нават унутры адной дыяспары ёсць падзелы. Розныя арганізацыя спрабуюць працаваць разам. І не заўжды ў іх гэта атрымліваецца. І гэта нармальна. Нам не трэба сядзець у адным пакоі, каб усе бачылі, што мы абʼяднаныя. Галоўнае, што робіцца агульная справа».

У цэлым, па словах Ціханоўскай, ідэя, агучаная Пракопʼевым, добрая, і яна жадае яе паспяховай рэалізацыі. Але для гэтага патрэбны дзеянні.

Пра «чатыры акны магчымасцяў» Пракопʼева

Вадзім Пракопʼеў агучваў чатыры акна магчымасцяў. Гэта выбары 2025 года, перамовы паміж Расіяй і Украінай, раптоўная смерць Лукашэнкі, змена ўлады ў Крамлі. Ці бачыць гэтыя вокны Святлана Ціханоўская і ці згодная з тым, што іх можна ўспрымаць як магчымасці? І якое з іх найбольш рэалістычнае?

Святлана Ціханоўскай заўважыла, што акрамя названых Пракопʼевым, некалькі іншых вокнаў магчымасцяў адзначаныя ў Стратэгіі дэмакратычных сіл.

Але задача не ў тым, каб іх бачыць, а ў тым, каб быць да іх падрыхтаванымі. У той жа час нельга падрыхтавацца да ўсіх. Зразумела, што можна прапісаць канкрэтныя крокі па кожнаму з іх, але, як заўважае Ціханоўская, няма ўпэўненасці, што ўсё пойдзе па плане.

Цяжка сказаць, якое з названых вокнаў магчымасцяў найбольш рэалістычнае.

«Мы павінны ўкладвацца ў тое, каб аслабіць рэжым. Каб у выпадку, калі адно з гэтых вокнаў адчынілася, рэжым быў максімальна слабы», — адзначае Ціханоўская.

На погляд лідаркі дэмакратычных сілаў Беларусі, перамены ў Беларусі адбудуцца нашмат раней за перамены ў Расіі. Гэта яна тлумачыць тым, што беларускае грамадства больш кансалідаванае.

«Мы не можам прадугледзець, як што будзе адбывацца. Але трэба трымацца разам, супрацоўнічаць, быць у пастаянным кантакце з беларусамі ўнутры краіны.

Я ні ў якім разе не хачу, каб нас падзялялі на тых, хто застаўся, і тых, хто зʼехаў. Зразумела, тыя, хто зʼехаў, могуць і павінны рабіць больш. Мы павінны рабіць працу і за сябе, і за тых, хто ў краіне. Але мы павінны памятаць, што шмат робіцца і ўнутры краіны. Камунікацыя павінна быць. Мы павінны рыхтавацца да любога акна магчымасцяў».

Глядзіце цалкам:

Каментары16

  • лидзер
    02.01.2024
    А вот здесь сама Тихановская кидает в себя камень. Что это за лидер что не может использовать энергию человека и направить в нужное русло?
  • Рой
    02.01.2024
    Святлана, не трэба рабіць памылкі лукі, усе людзі ў вашым асяроддзі маюць вартасць. Публічныя выказванні аб людзях робяць толькі брудныя пачвары.
  • Ялдыбек Алмазаў
    02.01.2024
    Калі чалавек не імкнецца размаўляць з аўдыторыяй на роднай мове, я за ім не пайду. Няма ў мяне даверу да такіх асоб. Паглядзіце, напрыклад, на Арэстовіча... Сёння нашым, заўтра вашым.

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць