У шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса зʼявіцца пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Прастытуткам будзе палёгка
У шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса плануецца ўвесці альтэрнатыўнае пазбаўленню волі пакаранне. Аб гэтым паведаміў старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала па выніках нарады ў Лукашэнкі.

Валянцін Сукала распавёў, што Вярхоўны Суд прааналізаваў санкцыі за менш цяжкія і негвалтоўныя злачынствы і прыйшоў да высновы, што яны маюць патрэбу ў карэкціроўцы — у першую чаргу трэба ўвесці альтэрнатыўныя пазбаўленню волі віды пакарання.
«Калі ў санкцыях артыкула за менш цяжкія і негвалтоўныя злачынствы няма нічога, акрамя пазбаўлення волі, вядома, судам вельмі складана выконваць такія неабходныя прынцыпы назначэння пакарання, як суразмернасць, індывідуальнасць і справядлівасць, — сказаў старшыня ВС. — Каб аблегчыць работу судоў, ВС прапанаваў адкарэкціраваць гэтыя санкцыі, прадугледзець у іх абавязковыя альтэрнатыўныя пазбаўленню волі віды пакарання».
Паводле Сукалы, аналіз паказаў, што ў КК ёсць 35 артыкулаў за менш цяжкія, негвалтоўныя злачынствы, у санкцыях якіх адсутнічаюць альтэрнатыўныя віды пакарання, — толькі пазбаўленне волі.
«Я не лічу, што ў кожнай з іх трэба ўводзіць альтэрнатыўныя санкцыі, там ёсць і складаныя, грамадска небяспечныя злачынствы», — заўважыў Сукала.
На яго думку, альтэрнатыўныя санкцыі могуць быць уведзены па 24 складах злачынстваў з 35.
Напрыклад, адзін з артыкулаў, якіх гэта можа закрануць, — арганізацыя занятку прастытуцыяй або ўцягненне ў занятак прастытуцыяй (арт.171 КК), але толькі ў першай яе частцы, калі адсутнічаюць абцяжарваючыя акалічнасці.
«У адпаведнасці з санкцыямі артыкула назначалася рэальнае пазбаўленне волі, але з улікам абставін суды знаходзілі магчымасць прымяніць адтэрміноўку рэальнага пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам. І асуджаныя гэту адтэрміноўку апраўдвалі, як правіла», — адзначыў Валянцін Сукала.
Пры гэтым кіраўнік Вярхоўнага Суда падкрэсліў, што будучыя змяненні крымінальнага заканадаўства ў частцы ўвядзення альтэрнатывы пазбаўленню волі не будуць датычыцца цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Прастытуткамі не кожны дзень нараджаюцца. Можна вабнай жанчыне паабяцаць добры заробак, для чаго няма аніякіх падстаў. І вось гандляр-кансультант ужо шукае сабе спонсара ў VK.
Уладальніка прыватнай крамы як прыцягнуць за падман з заробкам?