Вайна22

Украіна ўпершыню знішчыла найноўшы расійскі комплекс РЭБ «Быліна»

Расія планавала прыняць комплекс на ўзбраенне толькі ў 2025 годзе, аднак вялікія страты ў тэхніцы вымусілі зрабіць гэта раней.

Ілюстрацыйнае фота

Адзін з найноўшых расійскіх комплексаў РЭБ «Быліна» РБ-109А выявілі байцы ўкраінскага падраздзялення «Shadow» з дапамогай дрона. Пасля трапляння тэхніка пачала незаўважна гарэць, але пасля агонь ахапіў увесь комплекс, знішчыўшы яго дашчэнту.

Знішчаны таксама, відаць, быў і экіпаж «Быліны», які хаваўся побач у бліндажы, хоць на відэазапісе гэтага не бачна.

РБ109А «Быліна» — гэта расійская аўтаматызаваная сістэма кіравання сродкамі радыёэлектронная барацьбы (РЭБ). Сістэма выкарыстоўвае (ці будзе выкарыстоўваць пасля заканчэння распрацоўкі) «магчымасці штучнага інтэлекту на аснове машыннага навучання» для расстаноўкі прыярытэтаў і падаўлення электронных сігналаў.

Сістэма праводзіць аналіз радыёэлектроннага асяроддзя ў радыусе да 100 кіламетраў і стварае перашкоды найбольш прыярытэтным цэлям. Дакладнай інфармацыі аб магчымасцях і характарыстыках комплексу няма, паколькі Расія планавала ўзяць комплекс на ўзбраенне не раней за 2025 год.

Каментары2

  • Лёлік з-пад Лімасола
    14.01.2024
    ой што вы такое пішыце, гэта ж макет, які наўмысна пастаўлен, каб украінцы (дарэчы гэта маларосы) прамарнавалі ўсе сваі хаймерсы і каб англасаксы стаміліся іх узбройваць
    (не)
  • Mtkbr
    14.01.2024
    Лёлік з-пад Лімасола,табэ треба з Боликом погутарыць

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць