Махляры прыдумалі яшчэ адзін спосаб падману. Ён звязаны з сім-картамі
На тэлефон паступае званок ад «прадстаўніка сотавай кампаніі», які паведамляе, што тэрмін дзеяння вашай сім-карты заканчваецца.

Для прадаўжэння тэрміну дзеяння просяць назваць код з СМС-паведамлення, якое прыходзіць на тэлефон, паведамляюць «Навіны Шуміліна».
Такім чынам махляры спрабуюць атрымаць доступ у асабісты кабінет на сайце аператара сувязі, пасля чаго ўстанаўліваюць пераадрасацыю паведамленняў на патрэбны махлярам нумар, расказаў старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Аляксей Буракевіч.
У далейшым махляры мяняюць пароль ад мабільнага банкінгу.
Напрыклад, жыхарцы Шуміліна патэлефанавалі быццам з салона сотавай сувязі МТС і паведамілі, што трэба перайсці па спасылцы для аўтаматычнага перазаключэння дамовы, каб тэрмін дзеяння сім-карты быў прадоўжаны. Жанчына западозрыла махлярства і тым самым зберагла свае грошы.
У міліцыі папярэджваюць: калі вам тэлефануе «аператар сотавай сувязі» і кажа, што трэба прадоўжыць тэрмін дзеяння сім-карты, не верце! Удакладніць сітуацыю можна ў афіцыйным салоне аператара мабільнай сувязі. Нічога з вашай сім-картай за некалькі гадзін не зробіцца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары