На сайце футбольнага клуба ГКС «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі
За гэты клуб выступае Ілля Шкурын.

Замена стала магчымай дзякуючы звароту беларускага тэлеграм-канала DzikMedia да кіраўніцтва каманды, за якую выступае беларускі форвард Ілля Шкурын.
У 2020 годзе Ілля падтрымаў беларускі народ і адмовіўся выступаць за рэжымную зборную Беларусі, пакуль у краіне дзейнічае рэжым Лукашэнкі. Свайму выбару Шкурын застаецца верным і дагэтуль.
Рэдакцыю ж DzikMedia вельмі здзівіла, што на афіцыйным сайце «Катавіцаў» у профілі Іллі ў раздзеле «нацыянальнасць» быў размешчаны чырвона-зялёны сцяг рэжыму.

Пастанавілі звярнуцца ў клуб і папрасіць замяніць яго на нацыянальны сцяг беларусаў.
Ад «Катавіцаў» быў атрыманы адказ:
«Пасля кансультацыі з Іллёй сцяг каля яго прозвішча быў зменены».
Цяпер насупраць прозвішча беларуса і аднаго з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы можна бачыць бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг Беларусі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары