Грамадства

У Ваўкавыску будуць зноў судзіць палітвязня за «непадпарадкаванне»

Стала вядома, што 22 студзеня ў Ваўкавыску адбудзецца суд над палітвязнем Вадзімам Гусевым. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка, піша «Вясна».

Вадзім Гусеў са Шчучына адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу паводле арт. 328 КК, але пасля яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі.

У ліпені 2023 года ў Шчучыне над Вадзімам адбыўся суд паводле арт. 369 КК. Згодна з абвінавачваннем, будучы ў ПУАТ, ён напісаў «абразлівыя» каментары пра прадстаўнікоў улады, за што яго асудзілі на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць