Грамадства2020

«Яны схапілі мяне ў дзень няшчасця майго». Зміцер Дашкевіч прабыў паўгода ў бетоннай клетцы

Наста Дашкевіч у сваім фэйсбуку напісала пра апошнія навіны пра зняволенага мужа Змітра Дашкевіча. 

Зміцер прабыў у Жодзіне паўгода ў бетоннай клетцы. Увесь час у карцары: ад ліпеня і да студзеня. Цяпер яго перавялі зноў у Навасады. Туды ж, дзе яму завялі крымінальную справу. Цяпер ён зноў у шыза, дзе скардзіцца на дзікі холад. Кажа, што яму прыходзіцца па 8 разоў за ноч уставаць на зарадку, каб сагрэцца. А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасля адбою. Я не магу зразумець, чаму проста зняволення не дастаткова? Чаму ён не можа адбыць свой тэрмін і вярнуцца дамоў да сваіх дзяцей? Да сваёй працы і сваёй сям’і?

Задушша. Вось што я адчуваю ад думкі, што мой каханы чалавек праходзіць праз гвалт, а з гэтым нічога немагчыма зрабіць. Я не ведаю, як даваць рады ўсім побытавым пытанням і 4-м дзецям без яго, як рабіць усе дамашнія заданні дзяцей, рабіць працу, даваць рады кружкам і баршчам, калі я ведаю, што мой муж трасецца ад холаду ў навасадаўскай камеры. Я так і не навучылася з гэтым жыць. Я баюся за ягонае жыццё і ягонае здароўе. І адзінае, аб чым малю, гэта аб палёгцы для яго. Я хачу, каб тата маіх дзяцей вярнуўся дахаты жывым і здаровым.

Яшчэ раней ён пісаў мне вершы, якімі зараз хачу падзяліцца. Браў натхненне з Кнігі Псальмаў і з іншых урыўкаў Пісьма. Гэты верш напісаны паводле псальмаў 18, 14, 5, 127. Ва ўсёй гэтай любові — увесь Зміцер. І мне так балюча ад таго, што гэта любоў не дастаецца цяпер ягоным дзецям.

Яны схапілі мяне ў дзень няшчасця майго

Яны схапілі мяне 
Ў дзень няшчасця майго,
Калі ірваўся к табе
Я з палону свайго.

Але Госпад мне быў
У нядолі падпорай.
І на вольную вывеў 
Мяне Ён прастору. 

Шчыт збаўлення мне даў,
Умацаваў ува сне.
І ласкавасць Яго
Памнажала мяне.

І хоць топчуць мяне,
Вораг у душу плюе, 
На змаганне Хрыстос 
За мяне паўстае.

Усё магу ў Хрысце,
Я ў Збаўцы маім,
Я прайду ўвесь шлях
Разам з Богам Святым.

Толькі веру маю
Захавай, Божа Мой. 
І тады на муры 
Узыду я з Табой.

Толькі жоначку Ты, 
Дух Святы, асвяці,
Каб любоўю яна 
Усё здалела ў жыцці. 

Толькі дзетак маіх
Тата мой, абдымі
І далонькай Сваёй
Да Сябе прытулі.

Узвесялімся тады 
У тваім ратаванні,
Калі вернеш ты наш
Палон на світанні.

І на досвітку буду
Выглядаць Цябе я, 
Хрыста ранкам праславіць
Уся наша сям’я.

Змітра Дашкевіча затрымалі ў красавіку 2022 года. Разам з жонкай Настай яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Аднак у ліпені 2023 года Зміцер на волю не выйшаў. Яго пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. У верасні Змітру Дашкевічу дадалі год строгага рэжыму. 

Каментары20

  • Что случилось
    20.01.2024
    с сс-овцами, охранниками концлагерей, когда пришли союзники? их всех повесили, а некоторых без суда, прямо на месте изрешетили из томми. И врачей, которые плохо лечили заключенных, и поваров, которые плохо кормили, и все-всех-всех-всех. Никого не осталось. исчезли как биологический вид. Пусть помнят историю. 
  • МФ
    20.01.2024
    "Усё магу ў Хрысце,
    Я ў Збаўцы маім,
    Я прайду ўвесь шлях
    Разам з Богам Святым".

    Я не ведаю Біблію, але калі верыць у нешта, то здавалася б, што Бог пакінуў Беларусь, бо занадта шмат цемры як для месца, дзе ёсць Бог, бо той Бог не дазволіў бы рабіць няшчасці гэтаму злу. Але калі падумаць, то гэта не Бог дазваляе рабіць. Гэта дазваляем мы, беларусы. І робім. Ці не робім нічога, але ж незразумела, што з гэтага - горшае зло.

    Моцы Насты. Змітру. Паўлу. Хацелася б вас абняць.
  • Влад
    20.01.2024
    Потому что белорусы сидят под веником и не бастуют! Всем пофиг друг на друга!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць