Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася расійскім Z-медалём, які можна купіць за $6
Супрацоўніца БТ апублікавала фота, на якім хваліцца медалём «За садзейнічанне СВА», падпісаны нейкім расійскім палкоўнікам, чые імя і подпіс на фота старанна заблюраныя.

Медаль беларусцы, якая неаднаразова ездзіла на акупаваныя тэрыторыі Украіны, выпісалі яшчэ ў снежні, але да Мінску ён дабраўся толькі цяпер.

Лебедзева апублікавала сэлфі са сваім трэнерам па MMA Антонам Рыбчонкам. Ён таксама падтрымлівае вайну, перыядычна ездзіць на Данбас і возіць туды грузы ад Аляксея Талая.
Рыбчонак таксама атрымаў такі медаль. Ён апублікаваў агульнае фота, на які бачныя пяць чалавек з медалямі і яшчэ двое. Твары незамазаныя толькі ў трэнера, Лебедзевай і яшчэ аднаго мужчыны.

Рыбчонак падпісаў фота фразай «узнагародзілі шакаладным медалём». І жарт аказаўся недалёкім ад праўды. Бо медаль «за садзейнічанне СВА» — недзяржаўны і прысуджаецца рознымі грамадскімі аб'яднаннямі.
Каб атрымаць бірульку, можна напісаць ліст з хадайніцтвам ад якога-небудзь вайсковага падраздзялення. Або пералічыць грошы на рахунак аб'яднання.
На сайце вытворцы медаль каштуе 520 расійскіх рублёў — гэта крыху менш за 6 даляраў. Крыху даражэй бірулька каштуе ў розных інтэрнэт-крамах.

Біяграфію Ксеніі Лебедзевай можна даведацца ў сюжэце «Нашай Нівы»:
-
Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат
-
Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»
-
Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім
Каментары
Бацька мент, матка настаўніца расейскай мовы, адкуль яны ўзяліся на Беларусі? Знешнасць азіяцкая.
У бацькі - мянта хто бацькі? Таксама мянты? Нквдшнікі?