Грамадства33

Кожны пяты грамадзянін Літвы наведаў Беларусь па бязвізе? Наколькі беларускі бязвіз насамрэч папулярны ў суседзяў

Беларускія ўлады рэгулярна хваляцца колькасцю замежнікаў, якія прыязджаюць у нашу краіну па бязвізе. Але ёсць нюанс.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Амаль кожны пяты літовец скарыстаўся бязвізам?

Паводле апошняй інфармацыяй, апублікаванай Дзяржпагранкамітэтам, за ўвесь перыяд існавання бязвізу для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі нашу краіну наведала 821 390 чалавек.

Найбольшым попытам паездкі ў Беларусь карыстаюцца ў грамадзян Літвы, яны складаюць 62% ад агульнай колькасці карыстальнікаў бязвізу.

Калі б статыстыка ДПК адлюстроўвала колькасць унікальных наведвальнікаў, то атрымалася б, што ў перыяд з 15 красавіка 2022 года па 5 лютага 2024 у Беларусі пабывала каля 18% насельніцтва Літвы. І гэта з улікам пажылых і немаўлят.

Фота: ДПК Беларусі

Але ці сапраўды літоўцы настолькі масава ездзяць у Беларусь?

Канечне, не. Згодна з данымі літоўскага бока, за 2023 год з Літвы ў бок Беларусі выехала менш за 62 тысячы чалавек. Гэта каля 2,15% насельніцтва Літвы. Менавіта такую колькасць унікальных наведвальнікаў налічыў літоўскі бок.

У беларускай справаздачы агучваюць толькі агульныя лічбы перасячэння мяжы людзей з літоўскімі пашпартамі. Згодна з гэтымі данымі, за мінулы год 412 тысяч грамадзян Літвы перасеклі беларускую мяжу, скарыстаўшы магчымасць прыехаць без візы.

Атрымліваецца, што вялікія агульныя лічбы дасягаюцца за кошт таго, што частка літоўцаў ездзіць у Беларусь даволі часта. Звычайна гэта жыхары прыгранічных раёнаў. Многія з іх ездзяць у Беларусь з эканамічных меркаванняў. Часцей за ўсё такія «турысты» ў нашу краіну едуць па паліва, цыгарэты, алкаголь і лекі.

Чытайце таксама:

У Літве зноў прапанавалі закрыць яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю

Каментары3

  • Лаўрынавічус
    07.02.2024
    Вам там радыя
  • deg
    07.02.2024
    было бы очень НЕПЛОХО, с стратегической точки зрения, чтобы ЕС (или хотя бы Польша, Литва...) ввели безвиз для граждан РБ. Понятно что теперь сложно по отношению ко взрослым (уж очень большой процент шпионов, ябацек, хатаскрайников, памярковных), но хотя бы для детей и пенсионеров....  
    Дети - чтобы НЕ боялись заграницы и знали как там, задел на будущее, а пенсионеры чтобы обо...лись от бессмысленности своего бытия.... 

  • Ёсік
    07.02.2024
    Для ТБгаловых інфармацыя на ура, можна шчэ больш ганарыцца дасягненьнямі кіраваньня краінай дырэктарам саўгаса. Да нас едуць і едуць, што там гэтыя дурныя нацыяналісты кажуць аб нейкай дыктатуры, у нас усё добра, усе, хто прыязджае да нас, хочуць сабе такога кіраўніка краіны.

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце38

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух6

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

Пуцін і Лукашэнка пагаварылі праз тэлефон1

МАЗ прадставіў навінку — ружовую марожаніцу «Купава» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць