Жыхар Талачына з-за даната 22 еўра каналу Nexta пералічыў на дабрачыннасць 5500 еўра
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал «Паўночная сталіца» апублікаваў відэа з жыхаром Талачына, які данаціў каналу Nexta.

На відэа беларус распавядае, што заданаціў каналу 22 еўра, адпісаўся і забыўся пра рэсурс, зазначае «Медыязона».
Пасля мужчына добраахвотна прыйшоў у міліцыю і «кампенсаваў шкоду», перавёўшы 5000 еўра у хоспіс і яшчэ 500 еўра ва ўстанову аховы здароўя.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары