Ціханоўская: Няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым
Дэмакратычны лідар Беларусі пракаментавала навіны пра смерць у расійскай калоніі Аляксея Навальнага.

«Сёння ў сеціве з'явіліся навіны пра смерць Аляксея Навальнага ў расейскай калоніі. Гэта смерць — чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі.
У Беларусі зараз дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада — жыцці Мікалая Статкевіча, Машы Калеснікавай, майго мужа Сяргея і іншых зараз знаходзяцца пад прамой пагрозай. Вітольд Ашурак, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч ужо памерлі ў зняволенні. А яшчэ сотні людзей утрымліваюцца ў нечалавечых умовах і без усялякай дапамогі.
Аляксея, як і многіх беларускіх палітвязняў, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. У лютым гэта зрабілі 27-ы раз. Мы ўсе бачылі на фота, як такія ўмовы ўтрымання адбіліся на яго стане. Менавіта таму ў мяне няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым.
Я выдатна разумею, як ад гэтай навіны сціскаецца сэрца ўсіх, чые блізкія зараз знаходзяцца ў турме. Юлія Навальная і іх з Аляксеем дзеці сёння атрымалі самую страшную навіну, якую мы баімся атрымаць аб тысячах нашых каханых. Я выказваю шчырыя спачуванні сям'і, блізкім і калегам Аляксея Навальнага. Маё сэрца сёння з вамі», — сказала Святлана Ціханоўская.
У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны
Пяскоў паведаміў, што ў Крамля няма інфармацыі пра прычыны смерці Навальнага
У камандзе Навальнага заявілі, што ніякіх пацвярджэнняў смерці палітыка ў іх няма
«Пуцін трымаўся, калі яму расказалі пра смерць Навальнага» — «Коммерсант»
Хрыста Грозеў пра смерць Навальнага: «Ён урэшце быў забіты Пуціным сёння»
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары