Грамадства44

Маскоўская карэспандэнтка АНТ падала ў суд на прарасійскага актывіста Агафонава. Ён ужо просіць прабачэння

Працягваюцца разборкі паміж прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі розных гатункаў. Прарасійскі актывіст Арцём Агафонаў у сваім тэлеграм-канале на 339 падпісчыкаў расказаў пра суд з яго ўдзелам, які працягваецца ў гэтыя дні.

Аказваецца, на яго пакрыўдзілася маскоўская карэспандэнтка АНТ Святлана Карульская. У яе былі прэтэнзіі да артыкула Агафонава на сайце «Палітнавігатар». Там ён назваў яе «сістэмнай нацыяналісткай».

Святлана Карульская, фота Sb.by

Сам артыкул ужо выдалены, а актывіст ужо прыносіць прабачэнні: «У артыкуле [я] дапусціў ілжывае сцвярджэнне, што яна адчувае нянавісць да воінаў СВА. Натуральна, гэта сцвярджэнне выклікала яе апраўданы гнеў. У рэальнасці яна была на Данбасе, рабіла адтуль кампліментарныя ў дачыненні да расейскіх войскаў матэрыялы і наогул занесеная за гэта на «Міратворац». Прыношу прабачэнні».

Арцём Агафонаў быў актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, нават узначальваў Мінскую абласную арганізацыю. Пералом у Агафонава адбыўся пасля падзей у Крыме і на ўсходзе Украіны, калі ён падтрымаў расійскую агрэсію.

Па словах Агафонава, наступнае паседжанне адбудзецца 5 сакавіка і можа скончыцца мірам. Карульская пакуль вагаецца, ці пагаджацца на мір: «Я рашэнне яшчэ не прыняла. І, калі яно будзе падпісана, то шэраг умоў у мяне яшчэ ёсць».

У Карульскай ёсць свой тэлеграм-канал — «З Масквы ў Мінск з любоўю» — з мізэрнай колькасцю падпісчыкаў, 236 чалавек. У журналісткі ўмераныя пазіцыі, як па цяперашніх часах — падтрымлівае Лукашэнку і Пуціна, але заклікае не знішчаць усё беларускае.

Агафонаў намякаў, што Карульская датычная да тэлеграм-канала ўмераных лукашэнкаўцаў «Аналітычныя гуслі», які днямі закрыўся, маючы на той момант каля 300 падпісчыкаў. Цяпер «Гуслі» аднавіліся з падобнай назвай, але пакуль здабылі толькі 40 чытачоў.

Каментары4

  • Віленчук
    22.02.2024
    НН, вы сур'ёзна? Годзе абмяркоўваць нейкіх маргіналаў. 
  • Не вайне
    22.02.2024
    Фанатка расейская, пляскаеш у далоні акупантам і забойцам украінцаў. Прыйдзе час, не схаваешся.
  • маскавітаў гэть!
    23.02.2024
    Рапуха білася з гадзюкай. Трэба дэпартаваць адну на масковію, другога ў Казахстан, няма чаго ім рабіць у Беларусі.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць