Гісторык Фяльшцінскі бачыць перадумовай для паразы Расіі ў вайне вызваленне Беларусі
Падчас працы Форуму свабоднай Расіі на панэлі пад назвай «Перманентная вайна як форма існавання рэжыму Пуціна» вядомы расійскі гісторык Юрый Фяльшцінскі прадставіў сваю стратэгію завяршэння вайны ва Украіне, у якой ключавое месца займае Беларусь і яе лёс.

На думку Фяльшцінскага, Расія можа выкарыстаць ядзерную зброю, размешчаную ў Беларусі, для ўдару па Еўропе. Аднак такога сцэнару можна пазбегнуць, вызваліўшы вайсковай сілай Беларусь з-пад улады Масквы.
Фяльшцінскі лічыць, што Беларусь была акупаваная Расіяй у 2020 годзе, каб забяспечыць плацдарм для падрыхтоўкі нападу на Украіну. Адпаведна вызваленне Беларусі мусіць стаць умовай і для краху пуцінскага рэжыму.
«Вызваленне Германіі ад нацызму пачалося не з уварвання войскаў саюзнікаў у Германію. Яно пачалося з ўварвання войскаў саюзнікаў у Францыю, у Італію, Усходнюю Еўропу і толькі пад канец ужо ў Германію.
Каб перамагчы Расію, не абавязкова ўваходзіць з войскамі на расійскую тэрыторыю. Увогуле не дай Бог, каб хоць адзін украінец быў на гэта патрачаны. Вызваленне Беларусі забяспечвае паразу Расіі ў гэтай вайне», — сказаў гісторык на дыскусійнай панэлі.
Чытайце таксама:
-
Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»
-
Фядута пра помнік Паскевічу ў Гомелі: Чыгуннай нагой стане на мяжы з Украінай, дэманструючы, што ўжо беларускую зямлю Пецярбург не аддасць
-
«Тэкст прысягі прагучаў тады двойчы». Статкевіч падзяліўся ўспамінамі пра прысягу беларускіх вайскоўцаў у 1992 годзе на Дзень бітвы пад Оршай
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары