Свет2929

Памёр акцёр Аляксандр Шырвінт

Вядомаму расійскаму акцёру Аляксандру Шырвінту было 89 гадоў, ён памёр у маскоўскай бальніцы. 

Аляксандр Шырвінт

Аляксандр Шырвінт нарадзіўся 19 ліпеня 1934 года ў творчай сям'і. Скончыўшы ў 1956 годзе тэатральную вучэльню, ён працаваў у тэатры-студыі імя Шчукіна, а пасля ў тэатры імя Ленінскага камсамола і Маскоўскім тэатры сатыры. У 2000 годзе стаў мастацкім кіраўніком тэатра сатыры, з 2021-га — ягоны прэзідэнт.

Акрамя працы ў тэатры, зняўся ў больш чым паўсотні мастацкіх фільмаў. Шмат выступаў на тэлебачанні, вядомым і папулярным стаў ягоны сатырычны дуэт з Міхаілам Дзяржавіным. 

У 1990-я гады выступаў супраць вайны ў Чачні, але пасля прыходу да ўлады Пуціна перайшоў на праўладныя пазіцыі. Пасля 2014 года неаднаразова наведваў з выступленнямі анексаваны Крым, за што быў уключаны ва ўкраінскую базу «Міратворац». 

Каментары29

  • Жора
    15.03.2024
    А нам да гэтага якая справа? Мала ці якіх актораў у свеце штодня памірае.. польскіх, бразільскіх, аргентынскіх, занзібарскіх... 

    Ён да Беларусі якое-небудзь дачыненне мае? Не? Ну ды навошта гэта тут?

    Гэта дакладна ўсё яшчэ НАША ніва?
  • Ганна
    15.03.2024
    Жора,на жаль, даўным-даўно не НАША.
  • -
    15.03.2024
    очень жаль. человек с удивительным чувством юмора. а его мемуары очень хороши

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане16

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць