Грамадства2626

«Шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы» — міністр культуры

Сёння на сваё выязное пашыранае пасяджэнне сабраўся прэзідыум Савета Рэспублікі, абраўшы для гэтага даволі нечаканае месца — мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр. Тэмай пасяджэння было «грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцяў сучаснага грамадства», і пра гэта знайшлося што сказаць і міністру культуры Анатолю Маркевічу.

Паводле слоў Маркевіча, пагрозы перад беларускім грамадствам цяпер стаяць такія ж, як і 80 гадоў таму, то-бок у часы Другой сусветнай вайны. І каб ім эфектыўна супрацьстаяць, «мы павінны перш за ўсё атрымаць маральную перамогу, загартаваць свой дух, каб захаваць сябе і сваю краіну».

Для гэтага патрэбна выхоўваць перадусім у маладых беларусаў патрыятызм, асновай чаго з'яўляецца «любоў да бліжняга, да сям'і, старых і дзяцей, павага да нацыянальнай гісторыі і мовы, прытрымліванне традыцый народа». Але не ўсе праявы гэтага аднолькава карысныя, бо, на думку міністра, раней часта было так, што «за «новае слова» ў мастацтве выдаваліся творы, якія адлюстроўваюць цёмныя бакі жыцця, якія абуджаюць у чалавеку нізінныя інстынкты».

Хто аўтары такіх твораў, сумневу няма — ідэйныя апаненты цяперашняй улады, пра што Маркевіч гаворыць адкрытым тэкстам: 

«Уся гэтая духоўная атрута ўлівалася ў свядомасць маладых людзей з дапамогай рознага роду арт-праектаў, галерэй, культурных прастор, якія фінансаваліся псеўдамецэнатамі і заходнімі фондамі. Частка моладзі паддалася гэтаму разбуральнаму ўплыву і стала бяздумнай, але небяспечнай па сваёй разбуральнай сіле зброяй у руках замежных лялькаводаў».

Таму цяпер і вядуцца рэпрэсіі ў тым ліку супраць дзеячаў культуры, якія не ўкладаюцца ў пракрустаў ложак дзяржаўнай палітыкі:

«Мы вынеслі ўрокі з падзей 2020 года. Шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, што іх выгадавала і карміла».

Моладзь жа, якая засталася ў руках рэжыму, «мы пастараліся ператварыць з гледачоў у актыўных удзельнікаў культурнага працэсу». Дзеля таго з лютага гэтага года Мінкультуры сумесна з Мінадукацыі рэалізуе праект «Урокі ў музеях», школьнікам дадзена права адзін раз на месяц бясплатна наведваць любыя музеі краіны.

Дзякуючы гэтаму, упэўнены Маркевіч, «мы разбурылі стэрэатып аб тым, што беларусы на працягу стагоддзяў былі шэрым, лапатным народам, і ўзмацнілі ў моладзі пачуццё гонару за сваю краіну».

У такім стылі Анатоль Маркевіч выказваецца не першы раз. Так, год таму, 22 лютага 2023 года, выступаючы на пасяджэнні калегіі Мінкульта, ён выказаў сваю пазіцыю яшчэ больш рэзка і лаканічна:

«Здраднікам не месца на сцэне, будзь то спецмерапрыемства або канцэрт у аграгарадку».

Чытайце таксама:

Што адбывалася на апошнім паседжанні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы — вытрымкі з пратакола

«Будзем глядзець, ці прымальная творчасць». Міністр культуры патлумачыў, як будуць выдаваць гастрольныя пасведчанні

Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду

Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне

Каментары26

  • Шуба качанавай
    29.03.2024
    Прыдурак, гэта не дзяржава людзей выгадаввла, а людзі сваёй працай і сваімі падаткамі кормяць гэту дзяржаву! І такіх вырад...ў як ты.
  • Кінолаг
    29.03.2024
    Калі паглядзець на "ачысткі" - творчую інтэлігенцыю, якая выехала ў Літву або Польшчу, дык гэта сапраўды сорам. Адна крычыць, другі дупу паказвае. 
  • Карэліцкі знаток
    29.03.2024
    Божа Толя, дурны ты плуг дзеравенскі, куды цябе пена вынесла. Маучаў бы надзьмуушы рыла, дык хоць трохі б даваў надзею на наяўнасць розуму. Але мы ў любым выпадку прымем цябе назад, брата па лазні 😊

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні37

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні37

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць