Грамадства11

З Мінска і Гомеля будуць хадзіць новыя аўтобусныя рэйсы на Рыгу

Латвійская кампанія Latlines запускае аўтобусныя рэйсы з Рыгі ў Мінск. Паездкі запланаваныя тройчы на тыдзень. Таксама аўтобус гэтай фірму будзе хадзіць у Гомель праз Віцебск і Магілёў. Першы рэйс з Рыгі ў Мінск запланаваны на 10 красавіка, піша Blizko.by.

Стары горад Рыгі. Фота: Aliaksandr Antanovich / vecteezy.com

Па дарозе аўтобус Рыга — Мінск будзе рабіць шэсць прамежкавых прыпынкаў: адзін у Латвіі і пяць у Беларусі. Гэта Даўгаўпілс, Верхнядзвінск, Браслаў, Шаркаўшчына, Глыбокае, Докшыцы і Бягомль.

Квіток з Рыгі да Мінска каштуе 56 еўра, з Даўгаўпілса — 50 еўра. У адваротны бок цэны такія ж.

З некаторых іншых гарадоў па маршруце аўтобуса квіток будзе каштаваць танней. Так, з Верхнядзвінска да Рыгі — 35 еўра, а з Верхнядзвінска да Даўгаўпілса — 30 еўра.

Таксама ў кампаніі запланаваныя аўтобусы з Рыгі ў Гомель праз Полацк, Віцебск і Магілёў: па чацвяргах і нядзелях (назад — па пятніцах і панядзелках). Першы рэйс адбудзецца ўжо ў нядзелю 7 красавіка.

Квіток ад Рыгі да Полацка абыдзецца ў 45 еўра, а да Гомеля — у 70 еўра.

Каментары1

  • Руслан
    04.04.2024
    Табло вылетаў-прылётаў аэрапорту Рыгі - у студыю! :)

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце2

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі6

Еўрасаюз на перамовах з Расіяй хоча патрабаваць вываду войскаў з Беларусі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт27

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць