Пра лётчыкаў, што разбіліся ў Баранавічах, здымуць мастацкі фільм
Здымкі запланаваныя на 2025 год.

У Беларусі здымуць мастацкі фільм, прысвечаны героям Беларусі — ваенным лётчыкам маёру Андрэю Нічыпорчыку і лейтэнанту Мікіту Куканенку.
Сёння прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі правялі першую рабочую нараду, на якой абмеркавалі сцэнар фільма, акцёрскі склад і агульную канцэпцыю здымак.
Фільм носіць працоўную назву «Адно на дваіх». Здымкі запланаваныя на 2025 год, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Лётчыкі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка загінулі 19 мая 2021 года. Вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130 падчас трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу. Андрэй і Мікіта вырашылі адвесці самалёт ад жылых дамоў. У лістападзе 2021 года ім было прысвоена званне Герояў Беларусі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары