Грамадства1717

Жонка пракурорскага начальніка напісала ў КДБ — каб мужа прыбралі з расстрэльнай каманды

Паколькі ў Беларусі выносяцца смяротныя прысуды, ёсць і група іх выканання. Гэта работнікі розных ведамстваў, якія забяспечваюць працэдуру. Склад гэтай групы невядомы, але цяпер апублічыўся прынамсі адзін з удзельнікаў, Юрый Гарошка. Яго сакрэтны занятак назвала жонка Святлана Гарошка — у звароце на імя старшыні КДБ.

Работнік пракуратуры. Ілюстрацыйнае фота

Юрый Гарошка — начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Генеральнай пракуратуры. Яго жонка Святлана напісала ў КДБ з просьбай, каб мужа выключылі з групы выканання смяротных прысудаў.

Матывацыя жанчыны простая — баіцца, што пры «неспакойнай палітычнай абстаноўцы» хто-небудзь пачне помсціць дзецям і ўнукам пракурорскага работніка.

«Звяртаюся да старшыні КДБ з просьбай паспрыяць выключэнню з групы выканання смяротных прысудаў начальніка ўпраўлення Генпракуратуры Гарошкі Ю.І, таму што інфармацыя страціла статус сакрэтнасці і выйшла ў масы, гэта стала небяспечна. У нас з Гарошкам Ю.І. супольныя дзеці і ўнукі. У сувязі з неспакойнай палітычнай абстаноўкай я вельмі занепакоеная за бяспеку сваіх дзяцей і ўнукаў. Вялікая просьба ўвайсці ў маё становішча і дапамагчы ў вырашэнні гэтага пытання, тым самым засцерагчы маіх дзяцей і саму групу», — напісала Святлана Гарошка.

Чаму жонка пракурорскага работніка вырашыла пісаць менавіта ў КДБ, незразумела. Як і невядома, які адказ ёй далі.

Каментары17

  • Хто расстраляў Кавалёва і Канавалава?
    29.04.2024
    А хто расстраляў Кавалёва і Канавалава, хлопцаў, якім прыпісалі выбух сумкі ў мінскім метро ў 2011 годзе, хаця выбухнула не сумка, а ножка-тумба скамейкі. Пра што сведчыць характар разлёту аскепкаў. Дарэчы, пашкоджаны вагон цягніка хуценька знішчылі, як і іншыя ўлікі.
  • Ёсік
    29.04.2024
    Усе яны разумеюць, што прыйдзе час, калі трэба будзе адказваць. СП не самае лепшае пакараньне, тыя ж "падрыўнікі метро", але і гэтую працу нехта павінен рабіць. Тутака цікава іншае - яе не стан яго псіхічнага здароўя турбуе, а тое, што дзеці і ўнукі могуць пацярпець у будучыні.
  • Белорус
    29.04.2024
    А теперь я хочу обратиться к редакции. Вы почему участвуете в этой провокации с публикацией доносов? А где доказательства, что донос писал именно тот, чья фамилия указана в анкетных данных? Я точно так же могу написать донос от имени Знака, редактора НН или другого, кого захочу подставить. Я еще могу понять публикацию письменных доносов, где можно провести почерковедческую экспертизу, но вот эта шиза... Вам, серьезно, заняться нечем?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць