Эканоміка55

З 1 ліпеня стануць таннейшымі паслугі стаматолагаў

Міністэрства аховы здароўя Беларусі змяніла з 1 ліпеня 2024 года нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медпаслугі па стаматалогіі. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота ілюстрацыйнае

Дакумент тычыцца тарыфаў на платныя стаматалагічныя паслугі, якія аказваюць юрыдычныя асобы незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. У прыватнасці, «аптымізавана» 169 найменняў паслуг і нормы расходу матэрыялаў у 37 пазіцыях.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што гэтая пастанова будзе садзейнічаць зніжэнню кошту платных стаматалагічных паслуг.

Таксама сказана, што пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 7 ліпеня 2023 года № 109 «Аб нормах часу і расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі» страціла сілу. 

Каментары5

  • Бязззубы
    17.05.2024
    Дзякуй, пасмяяўся
  • Янка
    17.05.2024
    Стаматалогія - гэта кваліфікаваная ручная праца. Калі паслугі адміністрацыйна патаннеюць - дык я якасць непазбежна знізіцца. Кошт трэба зніжаць праз стымуляванне канкурэнцыі, а не пратэкцыянізм на карысць дзяржаўных клінік і клінік прыкарытнікаў.
  • Nata
    17.05.2024
    W Polsce dopiero potężne ceny na usługi stomatologiczne! Dlatego tak wiele osób chodzi bez zębów.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць