Грамадства33

Беларусы скардзяцца, што месяцамі не могуць запісацца на падачу на візу

Атрыманне еўрапейскай візы — сапраўдны квэст. Чытачы расказваюць пра складанасці з польскімі візамі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Памагатары не даюць рады 

Адзін з суразмоўцаў кажа, што ўжо два месяцы мае на руках запаветнае запрашэнне ад паляка, але запісацца на падачу візы ўсё адно не можа.

«Запрашэнне каштавала мне 300 даляраў і два з паловай месяцы чакання. Спачатку з месяц шукаў таго, хто захоча «запрасіць» мяне ў госці, а потым яшчэ месяца паўтара трэба было пачакаць, пакуль яго аформяць польскія органы і яно патрапіць мне ў рукі. Хутка будзе два месяцы, як спрабую запісацца на падачу», — скардзіцца мужчына, які з зімы актыўна займаецца атрыманнем візы.

Па яго словах, забраніраваць дату не атрымліваецца ні самастойна, ні праз памагатараў.

«За дапамогу з запісам пасярэднік запрасіў 350 рублёў, папярэдне абяцаў, што цягам 2-3 тыдняў абавязкова запіша, але нічога не атрымалася. Недзе праз месяца паўтара мне патэлефанавалі і паведамілі, што наўрад ці змогуць дапамагчы. Сказалі, нібыта цягам красавіка вольных дат наогул не выпадала».

Мужчыне таксама параілі паспрабаваць запісацца самастойна або пашукаць знаёмых, якія працуюць у візавым цэнтры. 

Мужчына кажа, што памагатары спасылаюцца на тое, што нібыта пасля таго, як з сакавіка Польшча змяніла правілы запісу на падачу, запісацца на візу стала амаль немагчыма, у тым ліку самастойна.

Сярод яго знаёмых таксама ёсць людзі, якія ўжо больш за месяц не могуць запісацца на падачу на польскую візу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

З картай паляка прасцей?

Іншая суразмоўца распавядае, што з сярэдзіны красавіка безвынікова намагаецца запісацца на падачу на візу на падставе карты паляка.

«Гадамі запісвалася на візу з дапамогай знаёмай, але сёлета ніяк не атрымоўваецца, хоць запіс на падачу па карце паляка заўсёды лічыўся самай простай задачай».

Складанасці з працоўнымі візамі

Мужчына, які працуе дальнабойшчыкам у польскай кампаніі, вымушана знаходзіцца ў працяглым адпачынку, бо таксама не можа запісацца на падачу.

«Рабіў працоўныя візы з 2021 года і ніколі не меў праблем з запісам. Першую візу атрымаў недзе праз тры тыдні, як толькі знайшоў працу ў Польшчы. Да гэтага разу ніякіх затрымак не было», — кажа дальнабойшчык.

Ён не адзіны супрацоўнік на фірме, які сутыкнуўся з падобнай праблемай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Калегі кажуць, што праз тое, што рабіць візы стала складаней, працадаўца пачаў актыўна прапаноўваць рабіць часовыя дазволы на жыхарства тым кіроўцам-беларусам, якія добра працуюць і маюць намер заставацца на працы».

Праз тое, што сядзець месяцамі без працы дорага, мужчына пачаў шукаць любыя шляхі, як паскорыць працэс.

«Але ўсё безвынікова. Чалавек, знаёмы з консулам, паведаміў, што нібыта з нядаўняга часу пашпарты вязуць у Варшаву і там уклейваюць візу, таму нібыта на месцы (у Беларусі — «НН») вырашыць пытанне з візай немагчыма», — распавядае дальнабойшчык.

З яго слоў, у яго есць толькі адна знаёмая, якая ў маі здолела самастойна запісацца на падачу. На гэта ў яе сышло тры дні, амаль цалкам праведзеныя за камп’ютарам.

Каментары3

  • Ф
    29.05.2024
    Цяжкапаранены мігрантамі польскі памежнік ляжыць у шпіталі, мазаічны і яго кодла прамым тэкстам пагражаюць вайной, Польшча траціць €2.5 млрд на умацаваньне мяжы (у тым ліку міннымі палямі).

    У такім выпадку ня дзіва, што візу атрымаць так складана, і гайкі будуць заціскацца ўсё мацней і мацней, і зь цягам часу ўвогуле атрымаць хоць якую візу будзе немагчыма. Выйсьце адно: ехаць туды з канцамі, не плянуючы вяртацца ўвогуле. Пакуль гэта яшчэ магчыма.
  • реал-политик
    29.05.2024
    такая ситуация выгодна всем. кроме порядочных граждан : визовым центрам, консулятам, фирмам туристическим, а также одиночкам-программистам.
    СИТУАЦИЯ НА СЕГОДНЯШНИЙ ДЕНЬ ТАКАЯ :  БЕЗ "ПОМОЩИ"  ЭТИХ ВЫШЕПЕРЕЧИСЛЕННЫХ  ВОЙТИ В СОБСТВЕННЫЙ КАБИНЕТ НА ВИЗОВОМ ЦЕНТРЕ НЕ-ВОЗ-МОЖ-НО !  Просто сбрасывается или постоянно крутится. И белорусским властям это тоже оооооооооооооооочень выгодно.
  • *
    29.05.2024
    Сказана - будуць мініраваць, зачыняць, будаваць мур. Пра візы нічога не сказана. Якія пытаньні? У нас на усход 7000 кілометраў неагледжанных тэрыторый. Гуляй да сьмерці, не выгуляеш

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»29

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай11

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»29

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць