Свет

Першая краіна Еўрасаюза пачала здабычу ўрану

Яна ўвойдзе ў спіс найбуйнейшых здабытчыкаў урану ў свеце і зможа амаль цалкам забяспечыць працу сваёй АЭС.

Ілюстрацыйнае фота. Photo by Michal Fludra/NurPhoto via Getty Image

На прамысловай пляцоўцы Саткама пачата здабыча прыроднага ўрану, што робіць Фінляндыю першай краінай-членам Еўрасаюза, якая эксплуатуе ўранавыя руднікі, паведаміла горназдабыўная кампанія Terrafame, піша РБК.

Поўнай магутнасці здабычы плануецца дасягнуць да 2026 года, калі аб'ём вытворчасці складзе прыкладна 200 тон у год. Прыкладна столькі ж урана спажывае фінская атамная станцыя «Олкілуота-3» за дзевяць месяцаў працы. Руднік плануецца выкарыстоўваць не менш за 30 гадоў. Уран адправяць за мяжу для перапрацоўкі, пасля чаго выкарыстаюць у атамнай энергіі.

Terraflame атрымала дазвол на пачатак здабычы ў 2020 годзе.

Усяго ў Фінляндыі ёсць чатыры атамныя электрастанцыі, якія вырабляюць каля 30% неабходнай электраэнергіі.

Фінляндыя закупляе расійскае ядзернае паліва для двух атамных рэактараў, закупленых у СССР і ўсталяваных на АЭС «Ловійса». Тэрмін дзеяння кантрактаў завяршаецца ў 2030 годзе, пасля чаго Хельсінкі маюць намер перайсці на амерыканскіх пастаўшчыкоў.

Здабыты аксід урану не адрозніваецца высокай радыеактыўнасцю, ён небяспечны галоўным чынам з-за хімічных уласцівасцяў, як і іншыя цяжкія металы, растлумачылі ва ўпраўленні па радыяцыйнай і ядзернай бяспецы Фінляндыі (STUK). Аднак з аксіду ўрану вырабляецца паліва для атамных электрастанцый, яно ў рэактары становіцца вельмі радыеактыўным.

Руда з Соткама мае невялікую канцэнтрацыю ўрану, прыкладна 17 мг/кг. Такія канцэнтрацыі сустракаюцца і ў іншых частках фінскіх горных парод.

Нарасціўшы аб'ёмы вытворчасці да 200 тон урану ў год, Фінляндыя зойме сёмае месца ў рэйтынгу сусветных здабытчыкаў разам з Паўднёвай Афрыкай.

Лідарам галіны па стане на 2022 год з'яўляўся Казахстан (21 227 тон), следам ішлі Канада (7351), Намібія (5613), Аўстралія (4553), Узбекістан (3300), Расія (2508), Нігер (2020), Кітай (1700) і Індыя (600).

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць