Грамадства11

Польскія візавыя цэнтры мяняюць правілы падачы дакументаў

З 25 чэрвеня падаць дакументы ў польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе змогуць толькі тыя беларусы, якія маюць рэгістрацыю па месцы жыхарства ў Гродне і Гродзенскай вобласці, паведамляецца на сайце VFS Global.

«З 25 чэрвеня 2024 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць падаць дакументы ў візавых цэнтрах Польшчы ў Гродне і Лідзе ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (пастаянная рэгістрацыя/штамп у пашпарце). 

Рэгістрацыя па месцы знаходжання (часовая рэгістрацыя) не зʼяўляецца падставай падачы дакументаў па іншай юрысдыкцыі, адрознай ад рэгістрацыі па месцы жыхарства (пастаяннай), за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік можа пацвердзіць, што сапраўды вучыцца, працуе, мае іншыя падставы доўгатэрміновага пражывання (пацвярджэннем зʼяўляюцца арыгіналы дакументаў)», — гаворыцца ў паведамленні. 

У VFS Global адзначылі, што такім чынам беларусы змогуць падаваць дакументы толькі ў візавых цэнтрах Польшчы, якія адпавядаюць іх рэгістрацыі па месцы жыхарства.

Каментары1

  • Цьху
    24.06.2024
    Польскія візавыя цэнтры патрабуюць каб абавязкова быў саўковы штамп аб рэгістрацыю з мясцована РАУСа. А калі чалавек зарэгістраваны ў адной вобласці, але стала жыве ў іншай, то ўсё, паны развярнуць. Вось так палякі ўпадабалі саўковыя практыкі. Такімі тэмпамі палякі хутка будуць патрабаваць каб у пашпарце быў штамп і з кдб, што беларусу дазваляецца выезд з краіны.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць