Свет1111

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава

Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдаў ордар на арышт экс-міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба Валерыя Герасімава. Пра гэта паведамляецца на сайце суда.

Паводле суда, Шайгу і Герасімаў нясуць адказнасць за ваенныя злачынствы: нанясенні ўдараў па грамадзянскіх абʼектах, прычыненне празмернай выпадковай шкоды грамадзянскаму насельніцтву, аддачу загаду аб здзяйсненні злачынстваў і няздольнасць ажыццяўляць належны кантроль над сіламі, якія знаходзяцца пад іх камандаваннем. 

«Другая Палата папярэдняй вытворчасці палічыла, што ёсць разумныя падставы меркаваць, што двое падазраваных нясуць адказнасць за ракетныя ўдары, нанесеныя расійскімі ўзброенымі сіламі па ўкраінскай электраэнергетычнай інфраструктуры ў перыяд як мінімум з 10 кастрычніка 2022 года па меншай меры 9 сакавіка 2023 года. На працягу гэтага часу, у прыватнасці, вялікая колькасць удараў па шматлікіх электрастанцыях і падстанцыях была нанесена расійскімі ўзброенымі сіламі ў розных пунктах Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары11

  • Васіль
    25.06.2024
    Левачкі, а што з пуціным? Баіцеся?
  • Ага
    25.06.2024
    Васіль, Даўно ўжо выдан на яго ордар МКС, проста трэба навіны чытаць, а не міфычных "левачкоў" шукаць".
  • Імя
    25.06.2024
    Васіль, на пуціна ордар выдалі яшчэ летась

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць