Аўто33

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс

Хутка месяц, як Літва практычна перастала выпускаць у Беларусь падсанкцыйныя ў Расіі аўтамабілі. Легальна экспартаваць раскошнае аўто амаль немагчыма, але гэта не азначае, што людзі з вялікімі грашыма застануцца без прэміяльных машын.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Запрацавалі новыя схемы?

Як паведамляюць літоўскія СМІ, у час двухдзённых праверак на пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю былі зафіксаваныя сістэматычныя парушэнні, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі ЕС супраць Расіі і Беларусі.

Гаворка ідзе пра грузавікі і люксавыя аўто, якія ў абыход санкцый трапляюць з Еўропы ў Расію.

Схема працуе даволі проста. Грузавы аўтамабіль нібыта выконвае міжнародную перавозку, але ў краіну рэгістрацыі больш не вяртаецца, а застаецца на тэрыторыі ЕАЭС, дзе верагодней за ўсё размытніваецца і ставіцца на ўлік.

Такім жа чынам з Еўропы трапляюць і люксавыя аўто, вывезці якія легальна пасля 23 сакавіка 2024 года стала складаней, а з 4 чэрвеня амаль немагчыма.

Аўтамабілі, даражэйшыя за 50 тысяч еўра і з аб'ёмам рухавіка большым за 1,9 літра, увозяць у Беларусь фізічныя асобы, якія пакідаюць аўтамабіль у нас і вяртаюцца ў Еўропу ўжо без яго. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал t.me/belgranica

Такім чынам падсанкцыйны аўтамабіль без дадатковых перашкод трапляе ў Беларусь, а далей, калі трэба, у Расію. Шэраму экспарцёру застаецца толькі з часам вярнуць на радзіму дакументы і нумары, каб зняць такі аўтамабіль з уліку ў краіне рэгістрацыі, калі гэтага патрабуе закон.

Наколькі гэта папулярная схема?

Такая схема наўрад ці будзе карыстацца вялікай папулярнасцю ў перагоншчыкаў. Бо вывезены такім чынам аўтамабіль абыходзіцца даражэй, паколькі немагчыма вярнуць ПДВ, які ў краінах ЕС складае каля 20% (19% у Германіі, 21% у Літве, 23% у Польшчы).

Рэч у тым, што калі перагоншчык купляе свежае аўто ў ЕС для экспарту за межы Еўрасаюза, ён або адразу аплачвае аўтамабіль па цане «нета», або купляе па «брута» і ўжо пасля пацвярджэння вывазу за межы Еўрасаюза вяртае суму, роўную стаўцы ПДВ.

Прыклад, як адрозніваюцца цэны на BMW X5 з улікам ПДВ. Фота: скрыншот з сайта mobile.de

Дзялкам давядзецца забыць на ПДВ

Але такая схема з вяртаннем ПДВ або куплі па цане «нета» працуе толькі ў тым выпадку, калі ўсё адбываецца па законе.

На такі аўтамабіль спачатку афармляюць экспартную дэкларацыю на мытні ўнутры краіны, а пасля на мяжы пры выездзе з ЕС. Паколькі афіцыйна экспартаваць такія аўто фактычна немагчыма, то пра легальныя схемы і вяртанне ПДВ даводзіцца забыць.

Тым не менш, пры вялікім жаданні любы падсанкцыйны аўтамабіль усё адно можа патрапіць да канчатковага пакупніка. Адзінае, што па больш высокай цане.

І калі для канчатковага пакупніка такога аўто асноўная праблема — больш высокі кошт, прадавец можа атрымаць велізарныя праблемы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Шалёныя штрафы за абыход санкцый

Так, напрыклад, у пачатку года ў латвійскіх СМІ ўжо з'яўлялася інфармацыя пра тое, як бізнэс-лэдзі з Рыгі прыцягнулі да адказнасці за продаж расіяніну Bently коштам 112 552 еўра.

Па фактуры пакупніком шыкоўнага аўто нібыта з'яўляўся грамадзянін Кыргызстана, а фактычным пакупніком быў грамадзянін Расіі, які пасля вывазу з ЕС зарэгістраваў аўто ў Расіі на сябе.

У выніку рыжскі гарадскі суд наклаў штраф у памеры 62 000 еўра на прадпрымальніцу і яшчэ 111 600 еўра на фірму.

Таксама нядаўна паведамлялася пра вобшукі ў нямецкіх аўтадылераў, якіх падазраюць у продажы аўтамабіляў у Расію ў абыход санкцый на мільёны еўра.

«Падчас ператрусаў следчыя наведалі больш за сем офісаў і прыватных уладанняў. Пракуратура падазрае, што ўсяго было здзейснена 190 незаконных экспартных паставак. Аўтамабілі пастаўляліся ў Казахстан, Кыргызстан, Турцыю і Беларусь, адкуль іх перапраўлялі ў Расію ў абыход санкцый. Падчас ператрусаў у аўтадылераў следчыя выявілі доказы такіх паставак», — гаварылася ў СМІ.

Каментары3

  • Лексус
    02.07.2024
    Душыце гэтых перагонаў, хто ім візы дае?
  • Упс
    02.07.2024
    Зноў санкцыі не працуюць. А як так, як так, зноў правал)))
  • Дурпур
    05.07.2024
    Для некатОрых понты дороже денег. Иначе свой автопром уже б давным-давно был на высоком уровне и европейцы бы ещё умоляли купить их Бентли.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць