Грамадства127127

«Мой каханы не чытае навіны, калі яны напісаныя па-беларуску». Дар'я Царык стала на абарону рускай мовы і прыпляла нават Пазняка

Сацыяльная менеджарка Дар'я Царык абурылася тым, што на сайце хуткай гуманітарнай дапамогі няма рускай мовы — толькі беларуская і англійская. Яна палічыла гэта палітычнай заявай.

Дар'я Царык. Фота з яе фэйсбуку

«Хуткая гуманітарная дапамога» — гэта агульны сайт чатырох ініцыятыў, якія дапамагаюць рэпрэсіраваным беларусам («Байсол», «Байхэлп», «Краіна для жыцця» і «Дысідэнт.бай»).

У сваім допісе на фэйсбуку Дар'я напісала:

— Што мяне вельмі засмуціла і выклікала проста агіду. Наяўнасць палітычнай заявы на гуманітарнай ініцыятыве, а менавіта — сайт даступны ў беларускай і англійскіх версіях толькі. Чаму гэта менавіта палітычная заява — таму што гэта тэхнічная задача на 10 хвілін.

Дар’я сцвярджае, што такое рашэнне супярэчыць этыцы і прынцыпам гуманітарнай дапамогі. Бо дапамога павінна быць максімальна даступнай і сяброўскай для сваіх бенефіцыяраў, родная мова якіх і руская, і беларуская.

Яна таксама кажа аб тым, што выключэнне рускай мовы скароціць аўдыторыю праз алгарытмы пошуку Гугла і Яндэкса, што тэарэтычна можа перашкодзіць людзям знайсці інфармацыю пра дапамогу.

Дзяўчына нават абвінавачвае стваральнікаў рэсурсу ў булінгу рускамоўных беларусаў.

Сярод аргументаў, якія прыводзіць Дар’я, ёсць і меркаванне яе ананімнага каханага мужчыны, які нібыта прынцыпова не чытае публічныя паведамленні ці навіны, калі яны напісаныя на беларускай мове. І вось чым ён тлумачыць такую прынцыповасць: «Калі гэта недастаткова важна, каб уключыць рускамоўных беларусаў, то і мне не варта марнаваць час, каб іх чытаць. І я дастаткова стары, каб памятаць, што з гэтай жа прычыны — выключэнне рускамоўных беларусаў — Пазняк не дамогся падтрымкі на выбарах, і перамог Лукашэнка».

Скрыншот допісу Дар'і ў фэйсбуку

У каментарыі прыйшоў сузаснавальнік «Байхэпл» Аляксей Лявончык і пацікавіўся, калі Дар'я апошні раз змагалася за беларускую мову на сайтах, дзе ёсць толькі руская і англійская.

Медыяменеджарка, рэдактарка «Зялёнага партала» Яніна Мельнікава здзівілася:

— Украінская мова не замінае нам дапамагаць украінцам, а беларуская павінна замінаць беларусам дапамагаць і атрымаць дапамогу?

Рэдактарка «Белсата» Вольга Ярохіна напісала:

— Дзякуючы пастаянным лістам у Гугл (і не толькі), Гугл пачынае глядзець у бок беларускай мовы. Прынамсі стала магчымым зрабіць у гугл-ньюз навінавы беларускамоўны канал. Мяркую, гэта супольная перамога беларускамоўных медыя. … Мяне крыху зачапіла, што беларускую мову вы лічыце палітычным кантэкстам. Дзіўная заява.

А вось Юрый Мельнічак, заснавальнік картаграфічнага сэрвісу MAPS.ME, кампаніі AIMATTER, стаў на бок Царык. Ён нават прысвяціў гэтаму некалькі допісаў на сваёй старонцы:

— На жаль, сайт ініцыятывы не падтрымлівае рускую мову, якой карыстаюцца больш за 70% беларусаў. Гэта важна, таму што не ўсе беларусы валодаюць беларускай, асабліва старэйшае пакаленне. Я гатовы дапамагчы і/ці прафінансаваць даданне рускай мовы на сайт, каб уключыць у атрымальнікаў падтрымкі большую колькасць беларусаў. Калі вы не хочаце дадаваць рускую мову, і/ці калі гэта ваша палітычнае рашэнне, калі ласка, паведамце пра гэта публічна, каб рускамоўныя беларусы былі ў курсе.

Раней Дар'я Царык была дырэктаркай «Генома» (арганізацыі, якая займалася дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі нейрамышачнымі захворваннямі), а таксама сяброўкай праўлення арганізацыі «Радзіслава» (дапамагала жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту).

У студзені 2022 года Дар'ю затрымлівалі па палітычных матывах і асудзілі на 8 сутак арышту. У хуткім часе яна з'ехала ў Германію і пасялілася ў Берліне.

У сацыяльных сетках Дар’і пазначана, што яна працуе над тэсціраваннем праграмы, якая з дапамогай штучнага інтэлекту дапамагае высветліць дыягназ — пацыенту трэба паслядоўна і разгорнута адказваць на ​​пытанні. Таксама Царык запусціла сайт, на якім абяцае аб'ядноўваць інвестараў і заснавальнікаў праектаў. Дарэчы, на сайце Дар'і выкарыстоўваецца толькі адна мова — англійская.

Каментары127

  • 1
    01.07.2024
    Руская мова - рускі мір. Рана ці позна, але непазбежна. Таму, хто нават пасля Украіны не разумее гэтага, ужо не дапаможаш. Няма і не будзе ніякіх русскоязычных белорусов. Гэта часовая з'ява, а канец адзін - паглынанне.
  • Мх
    01.07.2024
    Кансерва. Усе, хто вучыўся ў школе як мінімум разумеюць беларускую мову. А гэта як мінімум людзі 40-50-60 гадоў. У каго на беларускую мову стойкая алергія - дык гэта ў сілавікоў усіх масцей. Відаць яе паказальна пасадзілі, а протым закінулі "у тыл да ворага".
  • Сацыяльная Мэнаджарка
    01.07.2024
    На маю спэцыяльнасьць трэба вучыцца ў Оксфардзе, Кэмбрыджы а пазьней Гарвардзе. І вас ня возьмуць

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць