Грамадства33

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы

«Суседка спрабавала з гаспадарамі звязацца. Паводле яе слоў, іх не хвалюе лёс сабакі і ката. Быццам бы сказалі: рабіце што хочаце».

Віленскі прытулак «Rasų Globa» падзяліўся жудаснай гісторыяй пра пакінутага на волю лёсу сабаку. У прытулку Delfi расказалі, што ім патэлефанавала жанчына і папрасіла выратаваць прывязаную жывёліну ад холаду і голаду.

«Нам патэлефанавала неабыякавая суседка. Гаспадары з’ехалі і пакінулі сабаку на волю лёсу. Аднаго. Без ежы і вады», — распавялі прадстаўнікі прытулку.

Валанцёры выехалі за сабакам па мянушцы Рамуне. Убачанае іх шакавала.

«Мы ўбачылі, што ланцуг настолькі перакручаны, што сабака не мог нармальна рухацца. Холадна, зіма на дварэ, а ён не можа нават у будку патрапіць…» — дзяліліся работнікі прытулку.

Сабаку кармілі суседзі. Гэтым разам гісторыя скончылася добра.

Зараз ён у бяспецы. Сабаку шукаюць новых гаспадароў. «Дзякуй суседцы, што не засталася абыякавай», — падзякаваў прытулак.

Delfi звязаўся з дырэктаркай прытулку Мігле Бумбуліце. Яна расказала, што сабаку забралі са Скайдышкаў (вёска пад Вільняй).

Суседка распавяла работнікам прытулку, што гаспадары сабакі часта ездзяць у Беларусь, а жывёліну пакідаюць адну.

«Гаспадары паехалі ў Беларусь. Паводле слоў жанчыны, яны адтуль вяртаюцца праз некалькі месяцаў. А тут з’ехалі ў самыя халады, і лёс сабакі быў зусім не зразумелы… У самыя маразы… Суседзі кармілі сабаку. Быў яшчэ і кот. Яго прытуліла суседка, якая паведаміла нам пра сабаку. Адны суседзі спрабавалі ў будку нейкі паралон пакласці, але ніхто не бачыў, што ланцуг перакручаны так, што сабака не можа трапіць у будку», — расказала Бумбуліце.

На пытанне, ці былі спробы звязацца з гаспадарамі, яна адказала, што лёс жывёліны іх не асабліва хвалюе.

«Суседка спрабавала з імі звязацца. Паводле яе слоў, іх не хвалюе лёс сабакі і ката. Быццам бы сказалі: рабіце што хочаце», — сказала Бумбуліце.

Сабаку агледзеў ветэрынар, бралі аналізы крыві, рабілі рэнтген — жывёліна здаровая.

«Зубы добрыя, паводле слоў лекараў, сабаку 1, 5‑2 гады. Зараз засталася стэрылізацыя, прышчэпкі, чыпаванне, тады будзем шукаць яму новы дом. Сабачка вельмі добры», — сказала кіраўніца прытулку.

Каментары3

  • Пачакайце, вернуцца
    20.01.2026
    Ябацькі яны такія.
  • Удзячны беларус
    20.01.2026
    Дзякуй вам, добрыя суседзі, за тое, што ратуеце жывёл ад жорсткага абыходжаньня.
  • False action
    20.01.2026
    Сабаку спасли а Верамейчика выгнали из страны.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі адзінокія еўрапейцы? У Германіі ўжо 43% хатніх гаспадарак складаюцца з аднаго чалавека11

Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню4

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той2

Шашлык, папахі і грузінскія танцы. «Тбілісоба» вярнулася ў Мінск праз сем гадоў8

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма16

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць